- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Пані Ніна па сённяшні дзень памятае агулькі, садонькі, вясельныя і сенакосныя песні. У вёсцы абы-чаго не спявалі. Усе песні былі прыпісаны канкрэтным каляндарным і сямейным абрадам. Самых таленавітых спевакоў запрашалі да царкоўнага хору... Ніна Вэршко выседжвае адна на лавачцы, пад вішнямі. Просім... Болей »
Калі, вяртаючыся з «Крыначкі» або едучы на прагулку ў Белавежскую пушчу, праязджаў я праз асноўную частку вёскі Ліпіны, прыходзілася спазіраць на запушчаны будынак вясковай святліцы, якая чакала грунтоўнага рамонту. Закончыўся ён нядаўна. Адначасна на гмінным участку, ззаду святліцы, былі зроблены вялікая... Болей »
Традыцыйна гімнам, складзеным спецыяльна для гэтага мерапрыемства, і феерверкамі пачалася 3 жніўня сёлетняя „Прымацкая бяседа” ў Міхалове. На сцэне амфітэатра да позняй ночы выступіў шэраг беларускіх калектываў Беласточчыны і гасцей-зорак з Беларусі. Ужо традыцыйна перад сцэнай пеклі парасят, на сцэне... Болей »
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1). Часамі абнаўленне з’яўляецца тут у панядзелак, але гэта... Болей »
Музыка, месца, ідэя, людзі. Ёсць шмат повадаў, для якіх фестываль у Барыку прыцягвае штогод прыхільнікаў з Польшчы і Беларусі. Калі для адных прысутнасць на „Басовішчы” гэта амаль святая традыцыя, другіх прываблівае гурт ці непаўторная атмасфера. Арганізатары кажуць: ставім на шматкультурнасць, прыбылыя:... Болей »
Іхні „Teleekspress” на ютубе мае некалькі тысяч выяваў. Пішуць ім фанаты з усяго свету. Іх творчасць ведаюць жыхары Дуброўшчыны, Гайнаўшчыны, людзі з Ліпска, а нават з Чыкага. Некаторых абурае, іншых смешыць. Радыё „Хлеў” існуе ўжо семнаццаць гадоў і надалей выклікае многа супярэчнасцей. У 1996 годзе... Болей »
Ануфры Рамановіч, перад тым як прыаздобіў свой ровар бел-чырвона-белым сцяжком, і далучыў да еўравелапрабегу, паведаміў СМІ. Раніцай 1 ліпеня г.г. нішто не прадказвала, што ў элегантнай кампаніі, якую прывіталі ўлады горада, адбудзецца гвалт над бел-чырвона-белым сцяжком. Наадварот, веласіпедыст (ён... Болей »
Беларускае літаратурнае аб’яднанне „Белавежа”было заснаванае 8 чэрвеня 1958 года пры рэдакцыі тыднёвіка беларусаў „Ніва”. Сярод пачынальнікаў беларускага літаратурнага беларускага руху ў Польшчы былі, між іншым, Георгій Валкавыцкі, Сакрат Яновіч, Уладзімір Гайдук, якія нядаўна адышлі ў іншы свет. Удзельнікі... Болей »
Беларуская публіцыстыка ўзбагацілася на дзве новыя газеткі, якія цягам тыдня ствараліся на ўскраіне Белавежскай пушчы і былі рэзультатам працы ўдзельнікаў ХХVII Сустрэч „Зоркі”, прысвечаных выдатнай падляшскай рэжысёрцы Тамары Саланевіч. У выніку паўстала шмат тэкстаў, з якіх можна пазнаць погляды вучняў... Болей »
У святкаванні ў Бельску-Падляшскім з нагоды 450-годдзя перанясення Прачысценскай царквы з Замкавай гары на сённяшнюю вуліцу Ягелонскую і ў гонар Бельскай іконы Прасвятой Багародзіцы, якое адбылося 9 чэрвеня, прынялі ўдзел вернікі і святары ўсіх бельскіх прыходаў і наваколля. Урачыстасць была нагодай... Болей »