- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На першы погляд Антон Дворжык нічым не вылучаўся сярод сваіх аднагодкаў – і калі вучыўся ў школе, і калі студыяваў на факультэце псіхалогіі ва ўніверы, і потым, калі пайшоў на “свае хлябы” ў Інстытут малекулярнай псіхалогіі. Адным словам, быў просты як граблі і прадсказальны, як выбары ў СССР. Ціхі, сціплы, правільны. Але, як і ў многіх ціхоняў, была ў яго змалку адна таямніца, ці хутчэй асаблівая зацікаўленасць да ўсім вядомай, але таму і мала зразумелай з’явы – да звычайнага чалавечага сну. Дакладней, не самога сну, а да тых перажыванняў, страшных альбо, наадварот, радасных падзеяў, а часам сапраўдных прыгодаў, што здараюцца з людзьмі ўва сне. (фрагмент)