be

Навіны

Надзя Саяпіна: Мы з суддзём разбіралі розніцу між перформансам і несанкцыянаваным мерапрыемствам

2020-09-29 17:57

Надзя Саяпіна: Мы з суддзём разбіралі розніцу між перформансам і несанкцыянаваным мерапрыемствам  Сённяшняя «Госця Рацыі» адна з першых адрэагавала на арышт карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанку» і зладзіла ў Менску перфоманс «Здабытак». А ўжо пасля выбараў прыняла ўдзел у перформансе пад сценамі сталічнага Палацу мастацтваў, дзе дэманстравала фотаздымкі з пабоямі людзей пасля 9 жніўня, за што... Болей »

Ва Украіне пачынаецца набор у беларускую дыстанцыйную школу

2020-09-29 17:51

Ва Украіне пачынаецца набор у беларускую дыстанцыйную школу  Ва Украіне пачынаецца набор у першую беларускую дыстанцыйную школу.Ініцыятарам праекта выступіла беларуская акторка Анастасія Шпакоўская, якая разам са сваімі дзецьмі вымушана была пераехаць ў Кіеў. Зараз онлайн школа праходзіць неабходную атэстацыю, каб у будучым яе выпускнікі маглі атрымаць дакументы... Болей »

Суд скасаваў адміністрацыйную справу супраць журналіста

2020-09-29 17:37

Суд скасаваў адміністрацыйную справу супраць журналіста   У судзе Першамайскага раёна разбіралі справу, распачатую міліцыянтамі паводле падзеяў 9-га жніўня. Незалежны журналіст Зміцер Казакевіч, які супрацоўнічае з тэлеканалам “Белсат”, быў затрыманы падчас працы, яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання і пакаралі арыштам на 10 сутак нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным... Болей »

«Мур хутка рухне»: з дваровага канцэрта — на Акрэсціна

2020-09-29 17:32

«Мур хутка рухне»: з дваровага канцэрта — на Акрэсціна Музыкантаў Аляксандра Памідорава і Уладзіслава Наважылава затрымалі вечарам 19 верасня — адразу пасля імправізаванага дваровага канцэрта ў адным са сталічных “спальных” мікрараёнаў. Абодвух прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў "несанкцыянаваным мерапрыемстве" і пакаралі 8 суткамі адміністрацыйнага арышту.Ці... Болей »

Пратаколы пад капірку: чым жывуць “жаночыя” камеры ў Жодзіне?

2020-09-29 16:38

Пратаколы пад капірку: чым жывуць “жаночыя” камеры ў Жодзіне? Супрацоўніцу адной з мінскіх архітэктурных майстэрняў затрымалі 12 верасня. Прычына затрымання стандартная для апошняга часу: “удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”. Далей была не менш стандартная працэдура: суд па "Скайпе", пратакол з “нестыкоўкамі”, блытаныя паказанні сведкі-міліцыянта, 13... Болей »

Маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманага ў міліцыі, пасадзілі на тры гады

2020-09-29 16:28

Маладзечанцаў, якія адбівалі затрыманага ў міліцыі, пасадзілі на тры гады 29 верасня маладзечанцаў, якія ў чэрвені адбівалі затрыманага ў міліцыі, пасадзілі на тры гады. Суд прызнаў Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева вінаватымі ў супраціве міліцыянеру, звязаным з ужываннем гвалту. Пяскоў, які знаходзіўся пад вартай, атрымаў 3 гады і 3 месяцы зняволення ў калоніі агульнага... Болей »

Святлана Алексіевіч — у Германіі

2020-09-29 16:24

Святлана Алексіевіч — у Германіі Беларуская пісьменніца, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч — у Германіі. Ад'езд за мяжу не звязаны з крымінальнай справай, а толькі з яе асабістымі і літаратурнымі справамі: сустрэчамі, кніжным кірмашом у Швецыі, уручэннем узнагароды на Сіцыліі, паведамляе TUT.by.Як вядома, Алексіевіч — сябра... Болей »

Ці вернуцца ў Беларусь студэнты, якія вучацца за мяжой?

2020-09-29 16:07

Ці вернуцца ў Беларусь студэнты, якія вучацца за мяжой? Атрыманыя ў замежных ВНУ дыпломы беларусы мусяць пацвердзіць пры вяртанні на радзіму. З такой, мякка кажучы, дзіўнай ініцыятывай выступіў днямі Аляксандр Лукашэнка. У адказ Польшча заявіла, што з задавальненнем пакіне ў сябе тых беларусаў, якія навучаюцца ў польскіх навучальных установах.Што не так з... Болей »

“Алкаголікі і наркаманы”: чым жыве багемная тусоўка на Акрэсціна?

2020-09-28 22:53

“Алкаголікі і наркаманы”: чым жыве багемная тусоўка на Акрэсціна? Пратэсты ў Беларусі цягнуцца ўжо 50 дзён. І штодня з’яўляюцца ўсё новыя і новыя паведамленні пра затрыманні. Затрымліваюць удзельнікаў акцый пратэсту і выпадковых мінакоў, журналістаў, што на тых акцыях працуюць, і музыкаў, якія граюць “дваровыя канцэрты” падчас вечаровых сустрэч суседзяў ля сваіх дамоў.... Болей »

«Купалаўцы» падтрымалі горадзенскі драматычны тэатар

2020-09-28 22:09

«Купалаўцы» падтрымалі горадзенскі драматычны тэатар Былыя супрацоўнікі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы запісалі відэазварот у падтрымку артыстаў Горадзенскага драматычнага тэатру, у якім скасавалі спэктаклі і звальняюць некаторых актораў.Тэкст "Радыё Свабода"Відэа "Купалаўцы"... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org