be

Навіны

Памёр Анатоль Клышка

2021-04-14 22:02

Памёр Анатоль Клышка  Памёр Анатоль Клышка, пра гэта у фэйсбуку паведаміў пісьменнік Міхась Скобла.„Пакінуў гэты свет Анатоль Клышка, па чыім Буквары вучыліся мільёны беларусаў. Той Буквар (найвыдатнейшы!) стаў ці не самай тыражнай беларускай кнігай. У пару майго школьніцтва яго разавы наклад даходзіў да 150.000 асобнікаў.... Болей »

“Творчая кухня” з пісьменніцай Зараславай Камінскай

2021-04-14 21:13

“Творчая кухня” з пісьменніцай Зараславай Камінскай 14 красавіка адбылася "Творчая кухня" з пісьменніцай Зараславай Камінскай.Зараслава Камінская – аўтарка кніг “Русалкі клічуць”, “Калядны стол”, лаўрэатка прэміі “Дэбют” і прэміі Цёткі, таксама Зараслава заняла трэцяе месца ў прэміі Гедройца 2020. Мы абмяркуем, чаму людзі пішуць пра ежу, паразважаем... Болей »

З верай у Беларусь. Міхась Скобла

2021-04-14 20:54

З верай у Беларусь. Міхась Скобла ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту"  Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з  паэтам... Болей »

Абвешчаны лонгліст прэміі Наталлі Арсенневай

2021-04-14 20:47

Абвешчаны лонгліст прэміі Наталлі Арсенневай Журы прэміі Наталлі Арсенневай вызначылася з доўгім спісам прэтэндэнтаў на ўзнагароду. У яго ўвайшлі:    Міхал Бараноўскі “Volumen.2”. Выдавецтва “Медысонт”, Мінск.    Алеся Башарымава “Расамаха”. Выдавецтва “Медысонт”, Мінск.    Вольга Гапеева “Словы, якія са мной адбыліся”. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.   ... Болей »

Чаму «чырвоны чалавек» баіцца гісторыі? Інтэлектуальны клюб Алексіевіч упершыню прайшоў онлайн

2021-04-14 20:40

Чаму «чырвоны чалавек» баіцца гісторыі? Інтэлектуальны клюб Алексіевіч упершыню прайшоў онлайн 14 красавіка адбылася першая онлайн-сустрэча Інтэлектуальнага клюбу Сьвятланы Алексіевіч. Тэма сустрэчы «Чаму „чырвоны чалавек“ баіцца гісторыі?»     Чаму ў найбліжэйшы час ня варта чакаць масавых акцыяў у Беларусі?    Якая цана «спыненьня часу» ў Беларусі для краіны і асобнага чалавека?    Якая роля... Болей »

ПЭН-цэнтры Беларусі і Расеі запатрабавалі вызваленьня Аляксандра Фядуты

2021-04-14 20:26

ПЭН-цэнтры Беларусі і Расеі запатрабавалі вызваленьня Аляксандра Фядуты Творчыя супольнасьці патрабуюць спыніць палітычна матываваны перасьлед вядомага літаратара і палітоляга, забясьпечыць яго належнай мэдычнай дапамогай.Беларускі ПЭН-цэнтар выступіў з заявай у абарону зьняволенага Аляксандра Фядуты. Ён запатрабаваў ад уладаў гарантый доступу арыштаванага да неабходнай... Болей »

Алексіевіч: беларусы жывуць паміж дзвюма небяспекамі

2021-04-14 14:00

Алексіевіч: беларусы жывуць паміж дзвюма небяспекамі Пісьменніца, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч у інтэрв'ю нямецкай газеце Süddeutsche Zeitung анансавала кнігу аб падзеях у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Яна не толькі сустракаецца з людзьмі і запісвае іх аповеды, але і атрымлівае па пошце іх успаміны.Алексіевіч сказала нямецкім... Болей »

Віталь Гуркоў: «Яшчэ будзе лунаць наш сьцяг»

2021-04-14 13:47

Віталь Гуркоў: «Яшчэ будзе лунаць наш сьцяг» У жывым эфіры Свабода Premium беларускі кікбаксэр, шматразовы чэмпіён сьвету і вакаліст панк-гурту BRUTTO Віталь Гуркоў адказаў на пытаньні Свабоды і нашай аўдыторыі.Глядзець стрым на відэа.Тут адказы Віталя Гуркова на некаторыя пытаньніЯкую спартовую мэтафару вы б прапанавалі для беларускай рэвалюцыі?—... Болей »

“Куды заўгодна з гэтага свету”: Шарль Бадлер і яго паэзія

2021-04-14 12:41

“Куды заўгодна з гэтага свету”: Шарль Бадлер і яго паэзія 9 красавіка споўнілася 200 гадоў Шарлю Бадлеру (1821-1867). У гэты дзень а 19.00 яго беларускі перакладчык Андрэй Хадановіч прачытаў лекцыю пра вялікага французскага творцу, аўтара культавых “Кветак Зла” і “Парыжскага спліну”, пачынальніка паэзіі сімвалізму, бацьку ўсіх паэтаў-дэкадэнтаў. Чаму Бадлера... Болей »

Беларускі ПЭН-Цэнтр занепакоены затрыманнем Аляксандра Фядуты

2021-04-14 12:27

Беларускі ПЭН-Цэнтр занепакоены затрыманнем Аляксандра Фядуты 12 красавіка перастаў выходзіць на сувязь Аляксандр Фядута – сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра, літаратар, рэдактар, журналіст, літаратуразнаўца (доктар габілітаваны гуманітарных навук у спецыяльнасці “літаратуразнаўства”), палітычны аналітык.13 красавіка стала вядома, што Аляксандр Фядута, які ў той час... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org