be

Навіны

«Калі людзі дазваляюць „зьвярынаму“ выйсьці зь сябе». Размова з псыхолягам пра гвалт і агрэсію ў Беларусі

2021-05-30 16:18

«Калі людзі дазваляюць „зьвярынаму“ выйсьці зь сябе». Размова з псыхолягам пра гвалт і агрэсію ў Беларусі Ян Максімюк гутарыць з псыхолягам Аксанай Ткачук пра гвалт і агрэсію ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ды пра агрэсіўнасьць як пра рысу, прысутную ў жыцьці краіны ўвесь час.Аксана Ткачук сьцісла:    Агрэсіўныя паводзіны чалавека часткова набываюцца ім у грамадзкім жыцьці, а часткова яны... Болей »

Астроўская: прызнанне нашай унікальнасці і ўбудаванне ў сусветную гісторыю

2021-05-30 14:05

Астроўская: прызнанне нашай унікальнасці і ўбудаванне ў сусветную гісторыю У эфіры Еўрарадыё — доктар філасофіі, навуковая супрацоўніца Інстытута даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы імя Гердэра, сябра даследчай групы “Рэгіёны канфлікту ва Усходняй Еўропе” Таццяна Астроўская.Нам вельмі важна ўсвядоміць і прызнаць унікальнасць беларускай нацыі. Але пры гэтым важна прызнаваць... Болей »

Спецыяльны паказ — «Беларуская рэвалюцыя»

2021-05-29 20:59

Спецыяльны паказ — «Беларуская рэвалюцыя»  Спецыяльны паказ — «Беларуская рэвалюцыя». Яго запланавалі падчас міжнароднага фестывалю кароткаметражнага кіно ŻUBROFFKA 2021. Фестываль ужо 15 гадоў будуе культурны мост паміж усходам і захадам, яго адна з галоўных задач – рэагаваць на сучаснасць і яе паказваць гледачам. Пра беларускія акцэнты сёлетняй... Болей »

Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю

2021-05-29 20:08

Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю  Акцыя салідарнасці ў Беластоку, а ў Варшаве – вялікі пікет салідарнасці з Беларуссю. Як паведамілі відавочцы, на дэманстрацыю прыйшло каля паўтысячы чалавек.Працягваецца галадаванне пад прадстаўніцтвам Еўракамісіі ў польскай сталіцы. Мэр стакгольмскага муніцыпалітэта ўзняў беларускі сцяг. «Мы хочам паказаць... Болей »

З Акрэсьціна пасьля 15-дзённага арышту выйшла журналістка Tut.by Любоў Касьпяровіч

2021-05-29 15:23

З Акрэсьціна пасьля 15-дзённага арышту выйшла журналістка Tut.by Любоў Касьпяровіч Любоў Касьпяровіч затрымалі 14 траўня, калі пачаўся суд у «справе студэнтаў». Яна брала інтэрвію ў сяброў падсудных каля менскага Дому правасудзьдзя, і яе затрымала міліцыя.Судзілі Любоў Касьпяровіч 17 траўня праз скайп. На наступны дзень улады адключылі Tut.by і арыштавалі яго кіраўніцтва і некалькі... Болей »

Каля будынка Еўракамісіі ў Варшаве беларусы трымаюць галадоўку

2021-05-28 22:25

Каля будынка Еўракамісіі ў Варшаве беларусы трымаюць галадоўку   Ля сцен будынка Еўракамісіі ў Варшаве пяцёра беларусаў аб’явілі галадоўку.Маладыя людзі патрабуюць ад Еўропы ўвядзення новых санкцый, якія дапамаглі б спыніць генацыд і тэрор у Беларусі, кажа Стася Гліннік, унучка першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча: – Мы дамагаемся эканамічных... Болей »

100 гадоў таму пабачыла свет эсэ Ігната Абдзіраловіча “Адвечным шляхам”

2021-05-28 17:25

 100 гадоў таму пабачыла свет эсэ Ігната Абдзіраловіча “Адвечным шляхам”  100 гадоў таму пабачыла святло першае выданне філасофскага эсэ Ігната Абдзіраловіча “Адвечным шляхам”. Распавядае даследчык біяграфіі пісьменніка, першага філосафа ў найноўшай гісторыі Беларусі Андрэй Антонаў: – Ігнат Канчэўскі – гэта беларускі пісьменнік, які пакінуў вельмі маленькі корпус тэкстаў.... Болей »

Ігар Варашкевіч з новым альбомам гурта «Крама»

2021-05-27 16:34

Ігар Варашкевіч з новым альбомам гурта «Крама» 12 траўня легенда беларускага року гурт "Крама" выпусціў новы альбом "Зацьменны блюз". Кружэлка стала дзявятай у дыскаграфіі гурта і складаецца з дзевяці песень. Праца над ёй пачалася ў 2015-м годзе, усе тэксты да песень напісаў колішні тэкставік "Уліса" Фелікс Аксёнцаў. Як ствараўся лонгплэй, у чым... Болей »

Беларускі антыстрэс: Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе кліп на песню «Жук і жолуд»

2021-05-27 16:08

Беларускі антыстрэс: Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе кліп на песню «Жук і жолуд»  Прапануем адарвацца ад трывожных навін і паглядзець маляўнічы радасны кліп ад Змітра Вайцюшкевіча на песню «Жук і жолуд». Такі своеасаблівы беларускі антыстрэс, які абавязкова ўздыме настрой! Песня «Жук і жолуд» — сінгл з новага дзіцячага альбома «Вясёлка над плёсам». Сцэнар і малюнкі да кліпа зрабіў... Болей »

Абвешчана найлепшая паэтычная кніга 2020-га года

2021-05-27 15:58

Абвешчана найлепшая паэтычная кніга 2020-га года Найлепшай паэтычнай кнігай на беларускай мове 2020-га года стаў зборнік вершаў Алесі Башарымавай “Расамаха”.Алеся Башарымава – паэтка, перакладчыца. Аўтарка паэтычнага зборніка “Расамаха”. Пераклала са шведскай кнігі Астрыд Ліндгрэн пра Карлсана, некалькі кніг Тувэ Янсан пра мумітроляў, дзіцячыя кнігі-карцінкі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org