be

Навіны

Унікальныя тэатральныя дэкарацыі аўтарства Язэпа Драздовіча паказалі журналістам

2021-07-27 15:13

Унікальныя тэатральныя дэкарацыі аўтарства Язэпа Драздовіча паказалі журналістам Дэкарацыі спалучаюць у сабе гісторыю мясцовага тэатру, тэатру нацыянальных меншасцяў і творчасць славутага беларускага мастака.  Тэатральныя дэкарацыі, створаныя Язэпам Драздовічам, якія захоўваюцца ў Гістарычным музеі ў Беластоку патрабуюць рэстаўрацыі. Таму іх пакуль нельга прадставіць шырэйшай публіцы.... Болей »

Наталля Сліж: Калі занадта высокага роўню, то можаш і ляцець над гараскопам

2021-07-27 15:05

Наталля Сліж: Калі занадта высокага роўню, то можаш і ляцець над гараскопам   Вялікія выпрабаванні летась і сёлета турбуюць беларусаў: калі ж усё гэта скончыцца і мы пяройдзем да нармальнага даковіднага жыцця? Да жыцця ва ўласнай краіне па ўласных правілах, дзе шануюцца правы беларусаў як гаспадароў на ўласнай зямлі? Ва ўсіх пошасцях, бачым, існуюць сілы не толькі зямныя, але... Болей »

«Вясна» ўзнагароджаная заахвочвальнай прэміяй імя Марыён Дзёнхаф

2021-07-26 22:06

«Вясна» ўзнагароджаная заахвочвальнай прэміяй імя Марыён Дзёнхаф Праваабарончы цэнтр "Вясна" ўзнагароджаны заахвочвальнай прэміяй імя Марыён Дзёнхаф. Асноўны лаўрэат прэміі - нямецкі юрыст Герхарт Баўм. Пра гэта піша DW.com. Беларускі праваабарончы цэнтр "Вясна" атрымаў заахвочвальную прэмію імя Марыён Дзёнхаф (Marion Dönhoff) з грашовым эквівалентам у 20 тысяч еўра... Болей »

Працяг суду, відэаролік арбарыстаў, згадкі ў брытанскім парлямэнце. Навіны пра Сьцяпана Латыпава

2021-07-26 21:45

Працяг суду, відэаролік арбарыстаў, згадкі ў брытанскім парлямэнце. Навіны пра Сьцяпана Латыпава Суд над арбарыстам Сьцяпанам Латыпавым, які зьдзейсьніў спробу суіцыду ў судзе, працягнецца 27 ліпеня. Расейскія арбарысты запісалі ў яго падтрымку відэаролік. Гісторыю Сьцяпана згадалі ў брытанскім парлямэнце.Працяг суду над Латыпавым прызначылі на 27 ліпеня ў 10:30 у судзе Савецкага раёну Менску.Расейскія... Болей »

Юлію Чарняўскую пакінулі пад хатнім арыштам

2021-07-26 21:44

Юлію Чарняўскую пакінулі пад хатнім арыштам Культуроляга і пісьменьніцу Юлію Чарняўскую пакінулі пад хатнім арыштам у «справе Tut.by». Сьледзтва не зьмяніла ёй меру стрыманьня.Пра гэта паведаміў яе адвакат, піша «Zerkalo».Сілавікі прыйшлі да Юліі Чарняўскай 18 траўня, празь дзень пасьля першай гадавіны з дня сьмерці яе мужа, заснавальніка Tut.by... Болей »

Пераслед незалежных СМІ: ці магчыма абараніцца ад рэпрэсій?

2021-07-26 17:40

Пераслед незалежных СМІ: ці магчыма абараніцца ад рэпрэсій? У выніку дзеянняў беларускага рэжыму ў краіне фактычна не засталося незалежных СМІ. Але і тыя журналісты, якія застаюцца ў Беларусі і не затрыманыя, фактычна пазбаўленыя магчымасці выконваць свае прафесійныя абавязкі.Ці законныя прэтэнзіі, якія выстаўляюць незалежным СМІ праваахоўныя органы? Ці засталася... Болей »

Расія засакрэчваецца

2021-07-26 17:34

Расія засакрэчваецца Умовы службы ў войску, вынікі эканамічнай дзейнасці дзяржаўных карпарацый ды шмат іншай інфармацыі засакрэчваецца ў Расіі. Федэральная служба бяспекі апублікавала 19 ліпеня на партале прававой інфармацыі праект загаду кіраўніка ведамства Аляксандра Бортнікава, які ўтрымлівае пералік звестак, якія замежнікі... Болей »

Валер Карбалевіч: «Пасіянарны выбух 2020 году — форма нацыянальна-вызвольнага руху»

2021-07-26 17:17

Валер Карбалевіч: «Пасіянарны выбух 2020 году — форма нацыянальна-вызвольнага руху» Радыё Свабода зьвярнулася да 21 беларускага інтэлектуала з просьбай падзяліцца бачаньнем і разуменьнем падзеяў 2020 году, адказаць у шырокім сэнсе на пытаньне «Што гэта было?». Сёньня прапануем вашай увазе адказы палітоляга Валера Карбалевіча.Пасіянарны выбух 2020 году1. Галоўная прычына рэвалюцыйнага... Болей »

Арцём Шрайбман: У Беларусі ўсё можа скончыцца ў любы момант

2021-07-26 17:11

Арцём Шрайбман: У Беларусі ўсё можа скончыцца ў любы момант На фоне стрыманасці Джо Байдэна ад наўпроставай сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, ЗША ў цэлым, як і астатні свет праяўляюць павышаную цікаўнасць да таго, што адбываецца ў Беларусі. Пад такім сусветным наглядам унутры краіны рыхтуюцца канстытуцыйныя змены, якім многія эксперты ўжо аддаюць галоўную ролю... Болей »

Журналістаў Свабоды Іну Студзінскую і Алега Грузьдзіловіча выпусьцілі пасьля 10 дзён зьняволеньня

2021-07-26 15:48

Журналістаў Свабоды Іну Студзінскую і Алега Грузьдзіловіча выпусьцілі пасьля 10 дзён зьняволеньня Пасьля 10 дзён у турме на Акрэсьціна на волю выйшлі журналісты Свабоды Іна Студзінская і Алег Грузьдзіловіч. Іна Студзінская галадала за кратамі 9 дзён, Алег Грузьдзіловіч — 3 дні.Каля 8-й раніцы 26 ліпеня стала вядома пра вызваленьне зь менскай турмы на завулку Акрэсьціна журналістаў Свабоды Іны Студзінскай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org