be

Навіны

Першая персанальная выстава Кацярыны Дубовік — адкрыццё ў Вільні 12 красавіка

2024-04-05 12:35

Першая персанальная выстава Кацярыны Дубовік — адкрыццё ў Вільні 12 красавіка 12 красавіка ў Вільні адкрыецца маштабная выстава кніжнай графікі Кацярыны Дубовік з назвай “Я правяду цябе да ўзлеску…”.Экспазіцыю складуць 45 арыгінальных працаў мастачкі, выкананыя ў розных тэхніках: афорт, тэмпера і маркеры на паперы, трафарэт і туш, тэмпера і гуаш і інш. На выставе будуць прадстаўленыя... Болей »

Наталля Локіць: На аснове 2020-га мы будуем сваю культуру

2024-04-05 12:26

Наталля Локіць: На аснове 2020-га мы будуем сваю культуру Наколькі адчуваецца цяпер палітыка ў беларускім мастацтве? Як уплываюць спектаклі, што ўздымаюць складаныя тэмы 2020-га, на дзяцей? Ці можа тэатр дапамагчы адаптавацца да змененай рэчаіснасці?На гэтыя пытанні адказала сённяшняя “Госця Рацыі”, кіраўніца беларускай тэатральнай студыі для дзяцей і дарослых... Болей »

Мой аўтсайд. “Супердудко” шчыруе з Сяргеем Краўчанкам

2024-04-05 12:21

Мой аўтсайд. “Супердудко” шчыруе з Сяргеем Краўчанкам Ёсць дзве рэчы, якія выклікаюць інстынктыўную нязгоду. Першая — калі журналісты пачынаюць пісаць раманы. Другая — калі фэйсбук косіць пад мастацтва. У абодвух выпадках маем несумяшчальнасць амбіцый і амуніцыі. Але Сяргей Краўчанка — цікавае выключэнне: сеткавы райтар з выдатным музычным слыхам, андэграўндны... Болей »

Працы Камісіі па даследаванні гісторыі Сібіры Польскай АН закранаюць і гісторыю беларусаў

2024-04-05 10:05

Працы Камісіі па даследаванні гісторыі Сібіры Польскай АН закранаюць і гісторыю беларусаў 8 красавіка ў Варшаве адбудзецца чарговае пасяджэнне Камісіі па даследаванні гісторыі Сібіры пры Польскай акадэміі навук.Сібір асацыіруецца перш за ўсё з месцам вялікай трагедыі прадстаўнікоў многіх народаў, прадстаўнікі якіх былі сасланы расійскімі і савецкімі ўладамі ў гэты край, у тым ліку палякаў... Болей »

Ілля Сільчукоў: не бойцеся і штодня мацуйце ў сабе беларуса — з такой ідэяй жыву

2024-04-04 19:40

Ілля Сільчукоў: не бойцеся і штодня мацуйце ў сабе беларуса — з такой ідэяй жыву У эфіры Еўрарадыё — оперны спявак, выкладчык Ілля Сільчукоў.Як бы моцна беларускае грамадства, беларусы ні былі сёння падзеленыя ідэялогіяй і межамі, але ж па вялікім рахунку мы — адзін народ, у нас адна Айчына і нам за яе аднолькава баліць. І калі нарэшце ў нас з’явіцца магчымасць сабрацца ўсім разам... Болей »

У UNESCO накіравана дасье для прызнання беларускай дуды нематэрыяльнай культурнай спадчынай

2024-04-04 19:35

У UNESCO накіравана дасье для прызнання беларускай дуды нематэрыяльнай культурнай спадчынай Міністэрства культуры Беларусі накіравала дасье нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Культура беларускай дуды» ў сакратарыят канвенцыі па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO.Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, матэрыялы падрыхтавалі ў Менскім аблвыканкаме ў 2024 годзе пры... Болей »

У расейскай Думе абурыліся, што школьнікам прапанавалі напісаць сачыненьне паводле ўрыўку з кнігі Алексіевіч

2024-04-04 18:58

У расейскай Думе абурыліся, што школьнікам прапанавалі напісаць сачыненьне паводле ўрыўку з кнігі Алексіевіч Кіраўніца камітэту абароны сям’і Дзярждумы РФ Ніна Астаніна накіравала дэпутацкі запыт на імя міністра асьветы Расеі, патрабуючы разабрацца, чаму ў адзіным дзяржаўным іспыце (ЕГЭ) па расейскай мове быў тэкст беларускай пісьменьніцы, нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч.Пра выпадак паведамілі шэраг... Болей »

Гэмінгуэй, Стывэн Гокінг і Ўладзімер Караткевіч. Што чытае журналіст Ігар Карней на «Валадарцы»

2024-04-04 18:47

Гэмінгуэй, Стывэн Гокінг і Ўладзімер Караткевіч. Што чытае журналіст Ігар Карней на «Валадарцы» Журналіст Ігар Карней прачытаў у «Валадарцы» 80 кніг, у тым ліку «Архіпэляг ГУЛАГ» Салжаніцына. З дазволу жонкі палітвязьня зазірнулі ў ягоныя лісты. Журналіста Ігара Карнея 22 сакавіка асудзілі на 3 гады зьняволеньня нібыта за сувязь з экстрэмісцкай арганізацыяй. Затрымалі Карнея летась у ліпені і спачатку... Болей »

У красавіку выйдзе кніга Дзяніса Мацешы “Ілюзія”

2024-04-03 22:38

У красавіку выйдзе кніга Дзяніса Мацешы “Ілюзія” У красавіку мае выйсці дэбютная кніга паэта і драматурга Дзяніса Мацешы з назвай “Ілюзія”. Кніга змяшчае ў сабе вершы і апавяданні, напісаныя ў 2021—2023 гадах.“Ілюзія — шлях: несканчоны кругазварот уяўных дзеяў, безупынны сон ува сне. Слова здольнае на міг спыніць гэты няўхільны лёт, стварыўшы адбітак... Болей »

Выйшаў беларускі пераклад «Гражыны» Адама Міцкевіча

2024-04-03 21:11

Выйшаў беларускі пераклад «Гражыны» Адама Міцкевіча Выдавецтва «Gutenberg Publisher» прэзентавала сваю навінку. У кнізе змешчаная паэма па-польску, яе пераклад на беларускую мову і паслямова перакладчыцы Марыі Мартысевіч, піша PENBelarus.Як адзначаюць выдаўцы, «аўтарка перакладу імкнулася, каб радкі, у адпаведнасці з арыгіналам, уражвалі чытача архаічнасцю... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org