Дзесяць гадоў таму пайшоў з жыцця Яўген Шатохін
2022-01-23 12:49
Роўна дзесяць гадоў таму ў Пінску заўчасна памёр вядомы беларускі мастак-графік, грамадскі дзяяч Яўген Шатохін.
У сваіх працах творца адлюстроўваў гістарычнае мінулае Беларусі, архітэктуру гарадоў, нацыянальныя адметнасці, ствараў партрэты слынных беларусаў. Стварыў Пінскую дзіцячую мастацкую школу.
“Шатохін паслядоўна змагаўся за захаванне гістарычнага аблічча Пінска”, – гаворыць краязнаўца Эдвард Злобін:
- Будучы дэпутатам гарадскога савету змагаўся за захаванне гістарычнай спадчыны горада Пінска. Бо неаднойчы ўздымаліся гарадскімі уладамі пытанні пра знос кварталаў ці асобных будынкаў старой забудовы. Канешне, ён быў ініцыятарам абурэння грамадскасці горада праектамі і планамі гарадскіх уладаў.
Творы мастака знаходзяцца як у дзяржаўных і прыватных калекцыях у Беларусі, так і далёка па-за яе межамі.
Яўген Шатохін узнагароджаны медалём “За заслугі ў выяўленчым мастацтве” і атрымаў званне ганаровага грамадзяніна французскага горада Альберт.
Беларускае Радыё Рацыя