Таццяна Астроўская: Васіль Быкаў сваёй прамовай «перагнаў» Салжаніцына і Сахарава
2022-01-22 22:33
Беларускі Калегіюм распачаў анлайн-курс для ўсіх ахвотных “Глабальная гісторыя беларускага самвыдату”.
Пра найбольш вядомы твор беларускага самвыдату распавяла кіраўніца курсу, навуковая супрацоўніца Інстытута даследаванняў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы імя Гердэра ў Марбургу Таццяна Астроўская:
– Быкаў стаў аўтарам аднаго са значных і шырокавядомых самвыдатаўскіх тэкстаў “Прамова на 5-м З’ездзе Сюза пісьменнікаў БССР”. Ён быў смелы ў сваёй прамове і тут ён пераходзіў сапраўды межы дазволенага. Гэта дастаткова ранні, публічны выступ быў. Салжаніцын і Сахараў пачалі выступаць публічна нават пазней. Іншая справа, што, наколькі мне вядома, гэта быў адзіны такі выступ Быкава як публічнага інтэлектуала, што становіцца на абарону літаратуры. Але Быкаў застаецца на гэтым дыскурсіўным полі ўлады.
На думку Таццяны Астроўскай, сэнс прамовы Васіля Быкава заключаецца ў адстойванні права літаратуры ў крытыцы ўладнага дыскурсу, у тым ліку ў справе адлюстравання вобразу вайны ў жыцці народа. Курс “Глабальная гісторыя беларускага самвыдату” складаецца з 4 лекцый і будзе адбывацца анлайн штосераду да 9-га лютага ўключна. Запіс на курс праз
спасылку.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара і з адкрытых крыніц