У што ператвараецца «Лістапад»? Абмяркоўваем з кінакрытыкам Тарасам Тарналіцкім
2021-09-24 16:08
Сёлета арганізацыю міжнароднага мінскага кінафестываля "Лістапад" канчаткова перахапіла дзяржава. Выконваць ключавыя ролі прызначаныя адказныя чыноўнікі, а людзі, якія займаліся фэстам раней, адлучаныя ад яго. Тут, вядома, здзіўляе найперш тое, што гэтага не адбылося нашмат раней.
Але ёсць і некалькі іншых важных пытанняў. Якую ролю чыноўнікі гралі раней, калі "Лістапад" быў больш "прыватным"? Чаму ад удзелу ў фестывалі цяпер адмаўляюцца рэжысёры? Ці ўбачаць беларусы ў выніку фестывальнае кіно? Абмяркоўваем гэта з кінакрытыкам Тарасам Тарналіцкім.