Эпоха Меркель скончылася — што гэта мяняе для Беларусі?
2021-09-22 20:50
Праз некалькі дзён у Германіі пройдуць выбары ў Бундэстаг, якія стануць завяршэннем “эпохі Меркель”. Не выключана, што новыя палітычныя сілы Германіі будуць інакш будаваць адносіны з Беларуссю.
Ці варта чакаць кардынальных зменаў у знешняй палітыцы Германіі і як гэта закране Беларусь? Чым даносы, якія пісалі грамадзяне Беларусі ў 2020–2021 гадах, адрозніваюцца ад даносаў, што пісалі грамадзяне ГДР? Ці атрымліваецца ў Ціханоўскай трымаць “беларускае пытанне” ў фокусе заходніх палітыкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае гісторык Аляксандр Фрыдман.