На Кіпры амаль што няма хворых на каронавірус


На Кіпры амаль што няма хворых на каронавірус. Пра гэта паведаміла беларуска Аляксандра Прыма, якая жыве ў гэтай краіне.

„Навучанне толькі ў онлайне, праца — пажадана на дыстанцыі, але з кожным днём сітуацыя стае лепшай і ў чэрвені ў краіны ёсць усе шанцы вярнуцца да нармальнага жыцця”, – адзначыла суразмоўца:

– Кожны дзень праводзяцца тэсты, каля 500 тэстаў, а можа нават больш. Яны праводзяцца, каб выявіць захварэўшых, але на дадзены момант станоўчых вынікаў няма.

Калі глядзець афіцыйныя статыстычныя дадзеныя па стану на 29 траўня, то на Кіпры было зарэгістраваны 941 выпадак каронавіруснай інфекцыі, але 784 ужо здаровыя.

Беларускае Радыё Рацыя


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя