Падзяліцца поўняй…


Ад біблейскіх часін найважнейшым у жыцці кожнага чалавека было і застаецца тое, каб блізкія людзі дзяліліся з ім не толькі хлебам, а і небам…

Аб тым, што натхняе на творчасць Таццяну Беланогую, Алеся Камоцкага, Кастуся Герашчанку, Андруся Такінданга, Таццяну Матафонаву і Алесю Сівохіну; ад чаго мацней б’ецца сэрца Кацярыны Ваданосавай, Насты Кудасавай, Валярыны Куставай, Людмілы Шчэрбы і Аксаны Данільчык; што з’яўляецца галоўным у жыцці Алеся Бяляцкага, Паўла Падкарытава, Алега Трусава, Глеба Лабадзенкі і Васіля Дранько-Майсюка; якія Музы насяляюць творчыя майстэрні Рыгора Сітніцы, Алеся Квяткоўскага і Эдварда Галустава; з чаго пачынаюцца песні гуртоў Naviband і “Тутэйшыя”; дзеля чаго жылі і тварылі Леанід Дайнека і Ніл Гілевіч – новая кніга Эдуарда Акуліна “Падзяліцца поўняй”.

Інтрыгоўная па змесце і яркая па форме кніга гутарак з велізарнай колькасцю ўнікальных фотаздымкаў, якая нараджалася на старонках часопіса “Верасень” цягам апошніх 10 гадоў, ужо з’явілася на паліцах сталічнай Акадэмкнігі.

Чытачоў чакае 280 старонак якаснага, захапляльнага тэкста! Ілюстрацыі да вокладкі і тытулу кнігі выканаў выбітны віцебскі мастак Эдвард Галустаў. Ідэю вокладкі ўвасобіла таленавітая дызайнерка Яўгіння Багдановіч.

Kamunikat.org
Крыніца: Kamunikat.org