«Актуальны» сонцаварот Алега Хаменкі
2021-04-18 12:52
Лідэр гурта "Палац" Алег Хаменка выступіў з акустычным онлайн-канцэртам "Актуальны сонцаварот".
"Сонцаварот — гэта час, калі дзень і ноч маюць амаль аднолькавую працягласць. У такія моманты людзі ўспамінаюць самыя важныя вобразы і каштоўнасці. Гэта дазваляе альбо адрадзіць надзеі, альбо падвесці вынікі", — піша арганізатар канцэрта Беларускі фонд культурнай салідарнасці.
Фестываль "Артысты перамогі" праводзіцца ў гонар музыкаў, якія працягваюць даваць канцэрты, нягледзячы на пераследы i забароны канцэртаў.