- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад самай раніцы Сеньку круціла. Так бывала, калі вечарам чакалася гулянка. Зараз другое. Чалавека аж распірала знутры. То накоціць жаль, сум здушаць болем, то лагодная хваля прыплыве, зробіцца светла, хораша, цікаўна, лёгка. Потым ні з таго ні з сяго зноў заные душа, злосць нападзе, бы звер драпежны зубамі склыгае. Нават смех разбіраў — рагатаў бы сам сабою, каб дапусціўся. На рабоце здача аб’екта. Казалі ў брыгадзе, нібы за новабудоўлю будуць прастаўляцца. Аліна-брыгадзірка аб’явіла: просяць вечарам за сталом пасядзець, хто жадае. Мальцы бачылі: яна пераняла з рук дырэктара школы чамадан — крывы, вялікі чахол ад акардэона, у ім звабліва пабразгвала шкло не пустой тары — раскашэліцца, мусіць, прыйшлося. Паспрабуй — не! Паўгода ледзь не кожны работнік брыгады хоць і жартам, ды намякаў: не грэх бы вуглы замачыць. Аліна дацягнула чахол да каморы, прымкнула на ключ. (То не вецер…, фрагмент)