Навіны з роднае Сьвятыні, 1/10 2006

Навіны з роднае Сьвятыні

весткі з жыцьця парахвіі Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірыла Тураўскага

1/10 2006

"Вялікі, сьвяты дзень настаў!" - гэткімі словамі пачынаецца нашая аддаўняя вялікодная песьня. І запраўды - апрача шчасьлівых дзён у асабовым, ці саімейным жыцьці, няма для кожнага хрысьціяніна асаблівейшага дня, як дзень, калі адзначаецца найвыдатнейшая дзея Божае Ўсемагутнасьці - Хрыстовае Ўстаньне з Умерльых, калі, як далей пяецца ў той песьні, наш Збавец "у славе з гробу зазіяў" і гэтым стварыў аснову нашае веры. Болей »


Навіны з роднае Сьвятыні, 1/7 2005

Навіны з роднае Сьвятыні

весткі з жыцьця парахвіі Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірыла Тураўскага

1/7 2005

Насуперак нягодам. Нядаўна ў нашай парахвіі, а за ёю й у БАПЦ сталіся падзеі, пра якія мы дакладней кажам на 2-й бачыне гэтага выданьня, а гэтта толькі адцемім, што ў іхным выніку зьмянілася, як парахвіяльнае, гэтак і вышэйшае духоўнае кіраўніцтва нашае Царквы. У повязі з гэтым у вернікаў і пабочных назіральнікаў зьяўляецца, пэўна-ж, пытаньне: чаму гэта ў беларускай царкве ўжо ня першы раз паўстаюць закалоты й выходзяць на яву здраднікі... Болей »