Фёдар Петрусевіч: Не ісці ні на якія кампрамісы

Фёдар Петрусевіч: Не ісці ні на якія кампрамісы


Варта прынцыпова не ісці ні на якія кампрамісы з уладамі ў пытанні будаўніцтва акумулятарнага завода.

У гэтым перакананы ўдзельнік пратэстаў, незалежны кандыдат Фёдар Петрусевіч. Палітык адзначыў, што пакуль улады не праяўляюць актыўных дзеянняў, паколькі працуюць над шматлікімі парушэннямі:

– Ёсць парушэнні, тым больш былі атрыманы дзяржаўныя грошы, 2 мільёны 600 даляраў, а таксама несапраўднымі былі дадзеныя і справаздачы.

Паводле Фёдара Петрусевіча, тэмай акумулятарнага завода патрэбна займацца і надалей, пасля завяршэння парламенцкай кампаніі. Нельга спыняцца на дасягнутым, неабходна прымусіць улады прыслухоўвацца да голаса грамадскасці.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя