Пабачыла свет кніга “Выклятыя жаўнеры. Беласточчына (1945 – 1947 гг.)”

Пабачыла свет кніга “Выклятыя жаўнеры. Беласточчына (1945 – 1947 гг.)”


“Выклятыя жаўнеры. Беласточчына (1945 – 1947 гг.)” – зборнік рэпартажаў і дакументаў , якія былі апублікаваныя на старонках “Пшэглёнду праваслаўнага, „Нівы”, „Беларускага Радыё Рацыя” выйшлі з друку пад адной вокладкай у Фондзе князя Канстанціна Астрожскага.

Сабраў іх галоўны рэдактар “Пшэглёнду” Яўген Чыквін. Кніга выйшла на польскай мове, каб не было моўнага бар’еру для тых, хто ўсё яшчэ славіць адказных за гвалт і смерць мірнага насельніцтва Беласточчыны:

– Маршы ў Гайнаўцы і публікацыі з абвінавачваннямі, што ахвяры, нашы людзі ўжо сталі самі вінаватыя! Тыя, што загінулі. Жанчыны, немаўляты, малыя дзеці – гэта выпадковыя ахвяры. А скамунізаваныя вёскі трэба было пакараць. Я асабіста, а таксама ініцыятыва “Наша памяць”, ваша рэдакцыя лічым, што трэба пра гэта гаварыць. А па-другое, ёсць сведкі.

 “Гэта кніга баліць. Боль выклікаюць успаміны …”, – чытаем на вокладцы кніжкі. Кнігу можна набыць у рэдакцыі „Пшэглёнду праваслаўнага”, яна даступная таксама ў праваслаўных парафіях у Беластоку, Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Źródło: Беларускае Радыё Рацыя