Алесь Кенда: Канстытуцыя 3 траўня датычыць і Беларусі

Алесь Кенда: Канстытуцыя 3 траўня датычыць і Беларусі


Канстытуцыя 3 траўня 1791 года – асноўны закон Рэчы Паспалітай, прыняты Чатырохгадовым соймам 3 траўня 1791 г. у Варшаве.

Гэта быў прагрэсіўны акт з падзелам галін улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую, кажа гісторык і краязнаўца з мястэчка Малеч Бярозаўскага раёна Алесь Кенда:

– Прыняцце Канстытуцыі 3 траўня мусіць датычыць і Беларусі, улічваючы, што яе тэрыторыі знаходзіліся ў складзе Рэчы Паспалітай. Многія прадстаўнікі шляхты, якія падпісвалі акт прыняцця гэтай Канстытуцыі, беларускага паходжання.

І палажэнні гэтай Канстытуцыі датычыліся непасрэдна многіх беларускіх тэрыторый. Яна ператварала Рэч Паспалтую з феадальнай дзяржавы ў дзяржаву мадэрновую. Паводле Алеся Кенды, Расея паспрыяла, каб Канстытуцыя 3 траўня 1791 года праіснавала ўсяго год. Але Польшча пасля ліквідацыі камуністычнага ярма вярнулася да гэтага Дня Канстытуцыі, каб святкаваць на дзяржаўным узроўні значны гістарычны момант у жыцці дзяржавы.

Добра было б, каб Беларусь успомніла сваю гісторыю і вярнулася таксама да гэтага вялікага свята.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя