Аляксей Навуменка адкрыў сваю выставу ў Варшаве

Аляксей Навуменка адкрыў сваю выставу ў Варшаве


Памятаць пра мінулае, браць адказнасць за будучыню. У варшаўскім Беларускім Доме адкрылі выставу Аляксея Навуменкі “Бязмежжа”.

Творы пінскага мастака прысвечаныя адначасова і спадчыне роднага Палесся, і набалелым праблемам сучаснасці. Куратарам выставы выступіў брат Аляксея Ілля Навуменка.

Некалькі твораў, сярод якіх карціна “Тэхнапарк”, прысвечаныя экалагічным пытанням. У ролі палатна тут выступае шкло, а паверх фарбаў з гэтага шкла нібы з глебы выступаюць малыя пні, гаворыць Аляксей Навуменка:

– Ёсць над чым разважаць, і ёсць якія ставіць пытанні. Бо адказаў пакуль мы не шмат можам даць, але пытанні трэба ставіць. І мастацтва павінна гэта выконваць. Не толькі ўпрыгожваць, як гэта было раней. Зараз гэта канцэпцыя задаваць пытанні для грамадскасці кожнаму з нас, бо кожны адказвае за тое, што адбываецца.

Беларускі Дом знаходзіцца ў самым цэнтры Варшавы, на вуліцы Вейскай, дом 13, памяшканне 3. Уваход – заўсёды бясплатны.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя