be

Навіны

«Масеева кніга» — на сайце Kamunikat.org. Падарожжа з Менску ў Мінск

2025-05-24 22:55

«Масеева кніга» — на сайце Kamunikat.org. Падарожжа з Менску ў Мінск Апошнія падзеі ў свеце паказваюць, што антыўтопіі кшталту «1984» Джорджа Оруэлла — тое, што можа здарыцца з намі ў рэальным часе. Зрэшты, гэта ўжо было калісьці практыкай тут, на ўскрайку імперыі... Можам узгадаць і паўтарыць? «Масеева кніга» — гэта не «Архіпелаг Гулаг» Аляксандра Салжаніцына і не «У... Болей »

Абвешчаны пераможца прэміі Наталлі Арсенневай – 2025

2025-05-24 20:20

Абвешчаны пераможца прэміі Наталлі Арсенневай – 2025 24 траўня 2025 года ў Варшаве адбылася цырымонія ўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай — адной з найважнейшых узнагарод у галіне беларускай паэзіі. Штогод прэмія адзначае творы, што захапляюць, кранаюць і перажываюць час. Цырымонія прайшла ў цёплай атмасферы ў Беларускім моладзевым хабе. Спецыяльнымі... Болей »

Беласток: Прэм’ера праекта “Pan Les” на вершы Анатоля Сыса

2025-05-24 20:00

Беласток: Прэм’ера праекта “Pan Les” на вершы Анатоля Сыса У кінатэатры Forum у Беластоку 23 траўня прайшла прэзентацыя музычнага праекта Pan Les, заснаванага на вершах вядомага беларускага паэта Анатоля Сыса.Аўтар і адзін з ініцыятараў праекта — беларускі музыка з Падляшша Юрка Асеннік. Паводле яго слоў, мэта праекта — актуалізацыя беларускай паэзіі праз сучасныя... Болей »

Беларускі аматарскі тэатр “Nievymoŭnaje” паставіў “Стомленага д’ябла” Сяргея Кавалёва

2025-05-24 14:00

Беларускі аматарскі тэатр “Nievymoŭnaje” паставіў “Стомленага д’ябла” Сяргея Кавалёва Беларускі аматарскі тэатр «Nievymoŭnaje» ў польскім горадзе Кракаў запрашае на фантасмагорыю ў дзвюх дзеях паводле п’есы беларускага драматурга Сяргея Кавалёва «Стомлены д’ябал».Імпрэза адбудзецца праз тыдзень, 31 траўня, — распавяла рэжысёрка Ангеліна Кушнер:— Зараз усе нашыя сілы накіраваныя на тое... Болей »

Павал Казанэцкі. «Чалавек, які знайшоў еўрапейскіх індзейцаў»

2025-05-23 22:37

Павал Казанэцкі. «Чалавек, які знайшоў еўрапейскіх індзейцаў» Павал Казанэцкі, старшыня фонда «Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр» — варшавяк. Прычым варшавяк рэдкі. Гэта значыць, сапраўдны, карэнны. Бо і ягоныя бацькі, і ягоныя дзяды не прыехалі ў сталіцу з правінцыі. Яны тут нарадзіліся. Такіх карэнных гараджан у любым мегаполісе вельмі мала. А ў Варшаве, улічваючы... Болей »

Выйшаў 5 выпуск альманаха “Мінская школа”

2025-05-23 22:33

Выйшаў 5 выпуск альманаха “Мінская школа” Паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў падзяліўся навіной пра выхад пятага выпуску альманаха паэзіі «Мінская школа», у якім чытачы знойдуць не толькі арыгінальныя расейскамоўныя вершы беларускіх паэтаў, але і пераклады з беларускай і іншых моў.«І вось — пяты выпуск МШ (Мінскай Школы — рэд.). Важны, таму што... Болей »

Звароту ад электронных кніг да папяровых паспрыяла эміграцыя беларусаў пасьля 2020-га. Kamunikat.org адзначае 25-гадовы юбілей

2025-05-20 14:54

Звароту ад электронных кніг да папяровых паспрыяла эміграцыя беларусаў пасьля 2020-га. Kamunikat.org адзначае 25-гадовы юбілей «Нараджэньне „Камунікату“ супала з нараджэньнем сына», — расказаў Свабодзе заснавальнік праекту беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat. org Яраслаў Іванюк.Днямі спаўняецца 25 гадоў беларускай інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat. org, якая была заснаваная і папаўняецца ў Беластоку. Яе наведнікі — пераважна... Болей »

«Трэба выпускаць такія кнігі, каб ніводзін беларус не змог прайсці міма». Гутаркі з кнігавыдаўцамі

2025-05-19 15:56

«Трэба выпускаць такія кнігі, каб ніводзін беларус не змог прайсці міма». Гутаркі з кнігавыдаўцамі На Міжнародным кніжным кірмашы, галоўнай кніжнай падзеі Польшчы, якая з 15 па 18 траўня праходзіла ў варшаўскім Палацы культуры і навукі і на плошчы Дэфілад, працаваў Салон незалежных беларускіх выдаўцоў. Сёлета ў ім удзельнічала каля дзесяці выдавецтваў, адбываўся старт продажаў новых выданняў, а аўтары... Болей »

Алена Пятровіч: «Тое, што мастак павінен быць галодны, — гэта брыдкая маніпуляцыя»

2025-05-16 20:56

Алена Пятровіч: «Тое, што мастак павінен быць галодны, — гэта брыдкая маніпуляцыя» Беручы ў рукі беларускія выданні Роўлінг ці Сапкоўскага, мы часта забываем, што за імі стаіць вялікая праца перакладчыка. Таго «нябачнага» чалавека, які дапамагае героям загаварыць па-беларуску. Пра пераклады класікаў, кніжны рынак, «святыя тэксты», канкурэнцыю з АІ на Budzma. org паразмаўлялі з перакладчыцай... Болей »

Выйшла кніга вершаў Міхала Анемпадыстава — ёсць раней недрукаваныя

2025-05-16 20:43

Выйшла кніга вершаў Міхала Анемпадыстава — ёсць раней недрукаваныя Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новую кнігу паэзіі Міхала Анемпадыстава «Каб быць бліжэй да зорак», у якую ўвайшлі творы, якія раней не друкаваліся.Міхал Анемпадыстаў (1964 — 2018) — адна з найпрыкметнейшых постацяў беларускага мастацтва: плакатыст, дызайнер, фотамастак, аўтар шматлікіх паэтычных твораў.З... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org