be

Навіны

Новы літаратурны тур Уладзіміра Арлова

2025-03-12 21:31

Новы літаратурны тур Уладзіміра Арлова 5 краін і 10 гарадоў наведае Фонд Kamunikat.org разам з адным з найбольш вядомых сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімірам Арловым.Гэтым разам сустрэчы ў Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Нямеччыне і Швейцарыі будуць прымеркаваныя да ўгодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.Пачынаем ужо... Болей »

Прыём заявак на конкурс “Экслібрыс” імя Анатоля Клышкі

2025-03-12 21:27

Прыём заявак на конкурс “Экслібрыс” імя Анатоля Клышкі Штогадовы літаратурны конкурс “Экслібрыс”, якія арганізуе Міжнародны саюз пісьменнікаў, сёлета прымеркаваны да 90-годдзя Анатоля Клышкі, пісьменніка, перакладчыка і педагога, аўтара славутага “Буквара”, які быў першай кнігай для некалькіх пакаленняў беларусаў.Конкурс прысвечаны дзіцячай літаратуры ва... Болей »

Віктар Сямашка запісаў музычны альбом з Вольгай Гапеевай

2025-03-12 20:53

Віктар Сямашка запісаў музычны альбом з Вольгай Гапеевай Паэт, музыка, лідар музычнай фармацыі Fantastic Swimmers (“Фантастычныя плыўцы”) Віктар Сямашка стварыў сумесную праграму разам з паэткай Вольга Гапеевай. У аснове аўдыяальбому “Plop-Plop-Plop” — дэкламацыя паэткай нямецкамоўных верлібраў.Па словах Вольгі Гапеевай, атрымалася “цэлая опера, маштабны й... Болей »

Поўны спіс прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год

2025-03-12 19:49

Поўны спіс прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год Журы прэміі імя Францішка Багушэвіча разгледзела дасланыя заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінаваных твораў за 2024 год. Прэмія ўручаецца за творы, што адлюстроўваюць гісторыю, культуру і духоўную спадчыну Беларусі. Згодна з новым падыходам, на прэмію намінаваліся не толькі кнігі, але і артыкулы, падкасты... Болей »

Рэзідэнцыя імя Яніны Кац для пісьменніц і перакладчыц з Беларусі ды Украіны аб'яўляе пра чарговы набор кандыдатак

2025-03-10 22:11

Рэзідэнцыя імя Яніны Кац для пісьменніц і перакладчыц з Беларусі ды Украіны аб'яўляе пра чарговы набор кандыдатак KBF i Kraków Miasto Literatury UNESCO запрашаюць да ўдзелу ў трэцяй праграме літаратурнай рэзідэнцыі для пісьменніц і перакладчыц. Сёлета  ў Кракаў запрашаюць дзвюх прадстаўніц з Украіны і Беларусі. Падчас двухмесячнага знаходжання ў Кракаве яны атрымаюць стыпендыю і магчымасць удзельнічаць у літаратурным... Болей »

Прэмія імя Алеся Адамовіча 2025 пачынае збор заявак!

2025-03-10 19:10

Прэмія імя Алеся Адамовіча 2025 пачынае збор заявак! Шукаем творы, што змяняюць свет! Беларускі ПЭН абвяшчае старт прыёму заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, выдадзеныя ў 2024 годзе. Калі вы ведаеце творы, што адкрываюць вострыя тэмы, задаюць пытанні часу і ўплываюць на грамадскую дыскусію, – гэтая ўзнагарода чакае іх!Хто можа ўдзельнічаць?Сёлета... Болей »

Kamunikat.org адзначае 25 гадоў існавання

2025-03-07 15:03

Kamunikat.org адзначае 25 гадоў існавання Сёлета беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org, найбуйнейшая беларуская online бібліятэка ў свеце, адзначае сваё 25-годдзе. Яе мэта – зрабіць беларускую літаратуру больш папулярнай і больш даступнай для беларусаў. “Камунікат” не толькі выпускае аўдыёкнігі і алічбоўвае беларускую прэсу, але і выдае... Болей »

Збор на выданне прозы Сяргея Сыса

2025-03-07 14:58

Збор на выданне прозы Сяргея Сыса Паэт, перакладчык і праваабаронца Сяржук Сыс падрыхтаваў да выдання кнігу прозы “Пералёт-трава” і збірае сродкі на выданне праз краўдфандынгавую платформу Gronka.org.Кніга мае падзагаловак “нясумная кніга беларускага выгнанца”. На думку аўтара, аповесці ў жанры нон-фікшн, якія складаюць кнігу, ёсць каштоўнымі... Болей »

Спектакль паводле “Сарматыі” Мартысевіч пакажуць у Сеуле

2025-03-07 14:51

Спектакль паводле “Сарматыі” Мартысевіч пакажуць у Сеуле У сакавіку падчас другога Сеульскага фестывалю монаспектакляў выступіць акторка, рэжысёрка і спявачка Паліна Дабравольская (Chornabrova) з музычнай драмай “SarmaTY/JA” паводле аднайменнай паэмы Марыі Мартысевіч.Паэма Марыі Мартысевіч была выдадзена ў 2018 годзе. Марыя публікавала ў фэйсбуку вершаваныя... Болей »

Навінка ад Светы Бень па-беларуску — перадзаказ

2025-03-07 14:35

Навінка ад Светы Бень па-беларуску — перадзаказ Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад новага выдання. Гэтым разам гэта кніга для дзяцей і дарослых з назвай “Беспрацоўнае дрэва”, напісала якую Света Бень, а праілюстравала Ліна Хесэ. Адкрыты папярэдні заказ праз сайт выдавецтва.“Сапраўды вясновы рэліз — каляровы і з цеплынёй! Гэта нетыповае для нас... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org