be

Навіны

«Нарошчваць патэнцыял супраціву трэба кожнаму»: фотарэпартаж з сустрэчы са Святланай Алексіевіч

2025-06-20 20:22

«Нарошчваць патэнцыял супраціву трэба кожнаму»: фотарэпартаж з сустрэчы са Святланай Алексіевіч Сустрэча са Святланай Алексіевіч у Варшаве сабрала каля 500 чалавек — людзей, якіх натхняе слова, і якія шукаюць сэнсы ў неспакойны час.16 чэрвеня лаўрэатка Нобелеўскай прэміі і ганаровая старшыня Беларускага ПЭНа Святлана Алексіевіч сустрэлася са сваімі чытачкамі і чытачамі ў Варшаве. Размова прайшла... Болей »

Цнота на потым. Барыс Пятровіч

2025-06-20 17:31

Цнота на потым. Барыс Пятровіч «У новую кнігу прозы Барыса Пятровіча ўвайшлі дзве аповесці і эсэ. Гэта захапляльнае падарожжа па пазнавальных краявідах Менска ды іншых гарадоў і мястэчак Беларусі, а таксама знаёмства з неардынарнымі асобамі, якія сталі героямі твораў...» — гэта я ў сеціве пра кнігу сустрэў. І ўсміхнуўся: а каб жа... Болей »

Чэрвеньскі нумар “Літаратурнай Беларусі” (спампаваць)

2025-06-20 16:50

Чэрвеньскі нумар “Літаратурнай Беларусі” (спампаваць) Выйшаў чэрвеньскі нумар штомесячніка «Літаратурная Беларусь», у якім чытачы знойдуць вершы Васіля Зуёнка і Аляксея Белага, апавяданні Ігара Сідарука, Галіны Каржанеўскай і эсэ Уладзіміра Ягоўдзіка, а таксама агляд новых кніг ды многае іншае.Прапануем азнаёміцца з поўным зместам выпуску:ЭСЭ: аповеды-згадкі... Болей »

Андрэй Федарэнка. Нацыя пісьменнікаў (эсэ)

2025-06-19 21:50

Андрэй Федарэнка. Нацыя пісьменнікаў (эсэ) У трэцім выпуску альманаха «Апостраф», які пабачыў свет у траўні 2025 году, сярод іншага было надрукавана эсэ пісьменніка Андрэя Федарэнкі «Нацыя пісьменнікаў», дзе аўтар разважае пра лёс беларускай мовы і ейнае месца ў сваім жыцці. Bellit. info друкуе тэкст цалкам.1Калі я цяпер бачу дзе-небудзь у Мінску... Болей »

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у лабараторыі драматургіі

2025-06-19 21:46

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у лабараторыі драматургіі BY Teatr і Таварыства артыстаў «Блізкі Усход» (Bliski Wschód) запрашаюць далучацца да ўдзелу ў лабараторыі драматургіі «Простыя Словы», якая адбудзецца 9–16 жніўня ў Цэнтры культуры ў Любліне (Польшча).Лабараторыя драматургіі Польшча-Беларусь/Украіна — Proste Słowa / Prostyja Slovy / Прості Слова прызначана... Болей »

Яраслаў Іванюк: У незалежнай Беларусі перадам Kamunikat Нацыянальнай бібліятэцы

2025-06-19 21:23

Яраслаў Іванюк: У незалежнай Беларусі перадам Kamunikat Нацыянальнай бібліятэцы У Беластоку ў «Chill Time Café» хабу «Новая зямля» прайшла заключная сустрэча 4-га сезона курсаў «Мова на нова». Спецыяльным госцем сустрэчы быў Яраслаў Іванюк — стваральнік інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat. org і пазней — аднайменнага фонду. На яго думку, накоплены рэсурс бібліятэкі павінен стаць набыткам... Болей »

Выйшла перавыданне рамана Вольгі Такарчук

2025-06-19 18:00

Выйшла перавыданне рамана Вольгі Такарчук Выдавецтва «Логвінаў» перавыдала раман Нобелеўскай лаўрэаткі Вольгі Такарчук «Правек ды іншыя часы» ў перакладзе Марыны Шоды. Упершыню твор выходзіў па-беларуску ў 2010 годзе і наклад даўно быў распрададзены.Раман апавядае гісторыю адной вёскі ў цэнтры Польшчы і свету, якая ахоплівае цэлае стагоддзе... Болей »

16 чэрвеня 2025 — адзінаццатыя, заключныя заняткі чацвёртага сезона «МОВА НАНОВА» ў Беластоку!

2025-06-15 22:37

16 чэрвеня 2025 — адзінаццатыя, заключныя заняткі чацвёртага сезона «МОВА НАНОВА» ў Беластоку! Гэты сезон мы завершым разам з Беларускай Інтэрнэт-бібліятэкай Kamunikat і яе заснавальнікам, выдаўцом Яраславам Іванюком. Сёлета бібліятэцы спаўняецца 25 гадоў. За гэты час у яе архівах сабрана амаль 60 000 розных беларускіх публікацый: кніг, аўдыёкніг, газет, часопісаў.Адкуль пачалася ідэя інтэрнэт-бібліятэкі... Болей »

«Лірнік – гэта чалавек паміж тым і гэтым светамі»: музыка Сяргей Доўгушаў — пра старадаўні беларускі інструмент і старэцкія песні

2025-06-13 21:36

«Лірнік – гэта чалавек паміж тым і гэтым светамі»: музыка Сяргей Доўгушаў — пра старадаўні беларускі інструмент і старэцкія песні Сяргей Доўгушаў падрыхтаваў кнігу, прысвечаную старажытнай і ўнікальнай з’яве нашай культуры — лірніцтву. Кніга заснаваная на магістарскай працы, напісанай у Акадэміі навук Беларусі. Але пасля вымушанай эміграцыі ў 2021 годзе даследчык не змог яе абараніць. Цяпер аўтар збірае сродкі на выданне.Сяргей... Болей »

Святлана Алексіевіч: Боль – не канчатковы сэнс. Ён толькі пачатак

2025-06-10 21:02

Святлана Алексіевіч: Боль – не канчатковы сэнс. Ён толькі пачатак У нашай размове пісьменніца вяртаецца да вобраза чырвонага чалавека і трагедыі пакаленняў, разважае пра боль і надзею, страх і адказнасць, маўчанне і гуманітарную культуру, якая можа не толькі сведчыць, але і зберагчы. Гісторыя мінулага не знікае бясследна, яна адбіваецца на ўнутраным стане сучасніка.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org