- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Жылі мы з дня на дзень, вечныя чужынцы, птушкі бяз гнёздаў, у якіх надзея была толькі на Бога».Гэта словы з успамінаў Ларысы Геніюш, якія ў Беларусі выходзілі як „Споведзь”. Фонд Kamunikat.org і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку выдаюць цяпер гэтыя ўспаміны пад загалоўкам „Птушкі бяз гнёздаў”.Кнігу... Болей »
У анлайн працягвае сваю працу партал сучаснай беларускай паэзіі пад назвай TAUBIN.Гэта публікацыі, творы сучасных аўтараў і аўтарак, інтэрв’ю, пераклады, крытыка ды так далей, – распавёў рэдактар анлайн-часопіса Артур Камароўскі:– Мы зараз пачынаем актыўна ўваходзіць у працоўны працэс. Пакуль што працэс... Болей »
Ці можна складанае «запакаваць» у лёгкую форму? Можна. Тым больш, гэта ці не адзіны спосаб, каб яно — складанае і важнае — трапіла да чытача. У Сяргея Дубаўца тое выдатна атрымалася. Раю!Алесь Кіркевіч піша пра кнігу Сяргея Дубаўца «Стагодзьдзе НН».Зборнік «Стагодзьдзе НН» лёгкі ва ўсіх сэнсах. Кніга... Болей »
Беларуская паэтка, пісьменніца, перакладчыца, журналістка тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» Міра Лукша сёлета трапіла ў спіс 30-ці асоб, якія атрымалі творчую стыпендыю прэзідэнта Беластока. Дзякуючы гэтай падтрымцы Міра плануе напісаць і выдаць новую кнігу вершаў. У планах – сто вершаў, і гэтая праца... Болей »
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла Радзівілаўскую карту, надрукаваную на лацінскай мове ў Амстэрдаме ў 1631-ым годзе ў атласе Вілема Блаў. Гэта адзін з шэдэўраў еўрапейскай картаграфіі беларускага паходжання тых часоў, напісана на сайце ініцыятывы.Карта ахоплівае ўсю тэрыторыю ВКЛ у межах да Люблінскай уніі... Болей »
Інтэрнэт-часопіс TAŬBIN працягвае выкладаць на сваім YouTube-канале цыкл кароткіх лекцый Ганны Севярынец пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”. Тэма новага выпуску “Беларусы і вада. Расклад на будучыню ад Ігната Абдзіраловіча”.Першы беларускі філасофскі... Болей »
Пабачыла свет другое выданне рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном». Літаральны пераклад загалоўка: «Геена вогненная» ці папросту пекла, у якім (у вечным страху быць арыштаванымі, апынуцца ў турмах, у лагерах, у Курапатах) пражылі сваё жыццё персанажы рамана. І ў якім тысячы беларусаў неспадзявана... Болей »
31 студзеня знанаму літаратару Альгерду Бахарэвічу спаўняецца 50. За колькі дзён да гэтай даты пагаварылі зь юбілярам пра сэнс жыцьця і творчасьці, умовы асабістага шчасьця і нацыянальнае годнасьці, прароцтвы літаратуры, эмігранцкі лёс і зьдзяйсьненьне мараў.Пра сэнс жыцьця— Пяць па дзесяць ці дзесяць... Болей »
У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла кніга, якая перамагла ў конкурсе рукапісаў “Шуфлядка” — “Забойства на вуліцы Макаёнка” аўтарства Клёка Штучнага.Анатацыя:У задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022 году, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку — Гільдыю гарадскіх варʼятаў... Болей »
На платформе «Гронка» праходзіць чытацкі краўдфандынг на выданне кнігі ўспамінаў Макса Шчура (лаўрэата Гедройця 2016) - «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе» (новае выдавецтва «SayBeat»).Да канца збору засталося некалькі дзён (магчыма, ён будзе нязначна падоўжаны). «Сабрана больш за 60% грошай... Болей »