Ігару Комліку зрабілі больш “ільготны” рэжым адбыцця пакарання


Аднаму з лідараў незалежнага прафсаюза РЭП Ігару Комліку зрабілі больш \\\\\\\"ільготны\\\\\\\" рэжым адбыцця \\\\\\\"дамашняй хіміі\\\\\\\". Пра гэта ён паведаміў сайту palitviazni.info.

“Днямі мне змянілі некаторыя правілы адбыцця пакарання, зрабілі іх, так бы мовіць, больш “ільготнымі”, – кажа Ігар Комлік. – Калі раней трэба было адзначацца ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Фрунзенскага раёна раз на тыдзень, то цяпер — толькі раз на месяц. Магчыма, гэта з-за таго, што я ўжо адбыў пэўную частку пакарання і за гэты час да мяне не было ніякіх заўваг і прэтэнзій\\\\\\\".

Ігар Комлік дадае, што \\\\\\\"гэта даволі зручна, бо не трэба кожны тыдзень бегаць у інспекцыю і траціць на гэта частку свайго працоўнага часу”.

Генадзь Фядыніч жа адзначае, што нават у сувязі з каранавірусам кантроль за адбыццём пакарання ў яго не зменшыўся.

“У мінулым месяцы прыходзілі на адным тыдні тры разы запар, – распавядае Генадзь Фядыніч. – Два разы — каля 12 гадзін ночы. Увогуле, прыходзяць калі хочуць, але, на шчасце, ноччу пакуль не з’яўляліся. Я іх папярэдзіў: “У мяне добры сон, таму будзеце стаяць і грукаць у дзверы вельмі доўга”.

Нагадаем, што 24 жніўня 2018 г. суд Савецкага раёна Мінска асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча на 4 гады абмежавання волі без накіравання ў установы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 год. Іх асудзілі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры). Праваабаронцы прызналі гэтую справу палітычна матываванай. Ігар Комлік пачаў адбываць “дамашнюю хімію” з 19 снежня 2018 году, Генадзь Фядыніч – са студзеня 2019 году.

У лістападзе мінулага году стала вядома, што Фядыніч і Комлік патрапілі пад дзеянне закона аб амністыі, прынятага да 79-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тэрмін адбыцця пакарання ім скарацілі на год.

Як адбываюць \\\\\\\"дамашнюю хімію\\\\\\\" ў Беларусі?

ПЦ \\\\\\\"Вясна\\\\\\\"

Крыніца: ПЦ \\\\\\\"Вясна\\\\\\\"