Малады бярозаўскі рамеснік адраджае беларускае ганчарства

Малады бярозаўскі рамеснік адраджае беларускае ганчарства


Малады бярозаўскі рамеснік Уладзімір Літвінчук адраджае беларускае ганчарства. Патрэбны ў хатняй гаспадарцы гліняны посуд жыхары Бярозаўскага раёна могуць набыць на мясцовых рынках, куды вязе на продаж свае вырабы Уладзімір.

Такое вяртанне беларускай гаспадарчай культуры карыснае для здароўя і добры занятак для душы, гаворыць ганчар Літвінчук:

– У асноўным працую ў абварной і малачонай кераміцы. Абварная кераміка робіцца такім чынам, што раскалены выраб з печы дастаецца адмысловымі абцугами і акунаецца ў калатушу. Можна выкарыстоўваць расол, можна малако з жытняй мукой. Ёсць кашнік, гляк, збан, крынка, макітры, талеркі для ўсёй сям’і, калі былі вялікія сем’і. Таксама ў макітрах вельмі добра запякаць бабку.

Паводле Уладзіміра Літвінчука, яго посуд увесь час удасканальваецца, каб радаваць вока пакупнікоў. Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя