Гомельскі грамадскі цэнтр сышоў на каранцін

Гомельскі грамадскі цэнтр сышоў на каранцін


Гомельскі грамадска-палітычны цэнтр па вуліцы Палеская, 52 сышоў на каранцін праз каронавірус. Мерапрыемствы адмененыя. Запланаванае святкаванне Дня Волі таксама перанесенае.

Паведамляе грамадскі дзеяч Уладзімір Кацора:

– Жыццё ўносіць новыя карэктывы, я маю на ўвазе пандэмію каронавіруса. У Гомелі таксама ёсць хворыя, невядома колькі інфікаваных. Таму прапаноўваем грамадскасці, каб Беларусь рабіла тое, што нашы суседзі, і Украіна, і нават Расея. Мы вырашылі, што пакуль правядзенне гэтых сваіх мерапрыемстваў перанясем на больш позні час, магчыма на красавік.

Таксама штотыднёвыя мерапрыемствы ў Гомелі адмянілі курсы “Мова нанова” ў сувязі з пандэміяй каронавірусу. З гэтай жа нагоды ў абласным цэнтры не будзе праходзіць Бардаўская народная рэспубліка, якая мусіла быць прымеркаваная да даты абвяшчэння БНР.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя