У Бельску прэзентавалі кнігу пра дэпартацыю 1940-41

У Бельску прэзентавалі кнігу пра дэпартацыю 1940-41


„Sztuka przetrwania. Deportacje sowieckie z powiatu bielskiego 1940-1941. Relacje zesłańców” – гэта кніга Войцеха Кананьчука з Асяродка ўсходніх даследаванняў у Варшаве.

Прэзентацыя прайшла ў І Агульнаадукацыйным ліцэі ў Бельску-Падляшскім, у 80-ю гадавіну першай масавай дэпартацыі ў Сібір. „Гэта кніга доказ таго, што ў Сібір траплялі не толькі палякі і не толькі інтэлігенцыя”, – кажа Войцех Кананьчук:

– Габрэйскія гандляры, каталікі, беларусы, праваслаўныя. Машына савецкага тэрору малола ўсіх незалежна ад нацыянальнасці. Калі мы кажам пра дэпартацыю палякаў у Сібір, то варта казаць пра дэпартацыю польскіх грамадзян, сярод якіх этнічныя палякі складалі большасць. Таксама варта адзначыць, што за Урал траплялі не толькі прадстаўнікі інтэлігенцыі, але часта і звычайныя непісьменныя людзі з вясковых асяроддзяў.

У кнізе выдадзенай Нацыянальным інстытутам памяці змешчаны ўспаміны 12-ці сведкаў гісторыі. У прэзентацыі прысутнічаў адзін з іх.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя