Пагаршэнне сітуацыі з правамі працоўных на Берасцейшчыне

Пагаршэнне сітуацыі з правамі працоўных на Берасцейшчыне


Заробкі 200 рублёў у малых гарадах, працоўная міграцыя, стабільна нізкае беспрацоўе – і гэта далёка не поўны спіс пытанняў, якія хвалююць жыхароў Берасцейшчыны.

Лідар рэгіянальнага аддзялення Прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк адзначыла, што пакуль можна толькі казаць пра пагаршэнне сітуацыі з правамі працоўных:

– Мы вельмі заклапочаныя, што вось уступіць у сілу Працоўны кодэкс з гэтым ганебнымі папраўкамі. І ў нас кантракт, як кажуць, рабства не адмянілі, толькі відазмянілі. І адсюль вось гэта ўсё: стан працоўных Беларусі, то бок людзі незадаволеныя.

Паводле Зінаіды Міхнюк, людзі не так актыўна ідуць у незалежныя прафсаюзы, паколькі баяцца, што потым не змогуць знайсці працу. Таму іх правы парушаюцца зноў і зноў.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя