16-га лютага ў Гародні выступіць Андрэй Мельнікаў

16-га лютага ў Гародні выступіць Андрэй Мельнікаў


16-га лютага а 18:30 у гарадзенскім „Цэнтры гарадскога жыцця” бард Андрэй Мельнікаў выступіць з праграмай „Гэта МЫ!”, якая складаецца з песняў розных часоў.

Пра будучы выступ распавядае адзін з арганізатараў, кіраўнік „Цудоўні” Андрэй Несцяровіч:

– Гэта ж Мельнікаў, гэта ж цэлая эпоха, гэта ж адзін з найбольш вядомых бардаў-адраджэнцаў. Ягоныя песні для кагосьці настальгія, для кагосьці незвычайны ракурс. Гэта ж песні-падзеі, песні канца 20-га стагоддзя, гэта значныя песні, як мінімум. Яму споўнілася 55-ць гадоў, фактычна канцэрт – гэта адзначэння яго юбілею.

Бард Андрэй Мельнікаў – выканаўца аўтарскай песні, літаратар. Заснавальнік фестываляў беларускай аўтарскай песні і паэзіі „Аршанская бітва”, „Талькаўскі фэст”, „Гэта МЫ”.

У творчай скарбонцы барда дзясяткі песень на тэму адраджэння і жыцця ў постсавецкіх рэаліях.

Квіток на канцэрт Андрэя Мельнікава можна набыць у гарадзенскай „Цудоўні”.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя