„Канец адзіноты” Вішнеўскага па-беларуску

„Канец адзіноты” Вішнеўскага па-беларуску


Раман Януша Леона Вішнеўскага „Канец адзіноты” з’яўляецца сіквелам культавай „Адзіноты ў сеціве” і яшчэ не выдаваўся па-руску.

Беларускамоўны пераклад “Канца адзіноты” прэзентавалі падчас 27-й Менскай міжнароднай кніжнай выставы, пра што і распавяла перакладчыца выдання Ганна Янкута:

– Гэтая кніга вельмі тут і цяпер. Яна засяроджаная на сучаснасці, і гэта, мне здаецца, вельмі каштоўны момант, і гэтае тое як раз чаго мне не хапае ў беларускіх аўтараў. Проста вось самае злабадзённае. Ёсць уражанне, што ён слухае людзей, глядзіць на людзей і затым піша пра людзей. Мне здаецца гэта адным з самых цікавых момантаў у кнізе.

Набыць твор Вішнеўскага “Канец адзіноты” на беларускай мове можна ў менскай кнігарні «Янушкевіч» альбо праз ейны сайт.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя