Берасцейцы патрабуюць грамадскага абмеркавання па ТАА „АйПаўэр”

Берасцейцы патрабуюць грамадскага абмеркавання па ТАА „АйПаўэр”


Грамадскія абмеркаванні па справаздачы ўздзейнічання на навакольнае асяроддзе патрабуюць ад мясцовых уладаў актывісты, што выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода бліз Берасця.

Правядзенне экалагічнай экспертызы ў прапанаванай форме парушае заканадаўства, – адзначыла адна з удзельнікаў акцый пратэсту:

– На сайце Берасцейскага райвыканкама, гарвыканкама, аблвыканкама з’явіліся апавяшчэнні «АйПаўэра» пра тое, што яны з’яўляюцца заказчыкам грамадскай экалагічнай экспертызы і ініцыююць яе. На самой справе па законе яны не мелі права гэта рабіць. Сайты і дзяржаўныя органы маюць права толькі размясціць паведамленні пра грамадскія слуханні ў межах дзяржаўнай экалагічнай экспертызы.

Адпаведная заява аб неабходнасці правядзення грамадскага абмеркавання накіраваная ў Адміністрацыю прэзідэнта, берасцейскі раённы, гарадскі і абласны выканаўчыя камітэты.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя