Святар Вікенцій Кавалькоў: Чакаю новыя позвы ў суд

Святар Вікенцій Кавалькоў: Чакаю новыя позвы ў суд


Святар аўтакефальнай праваслаўнай царквы Вікенцій Кавалькоў пакараны за дзве плошчы штрафам у 100 базавых велічынь, калі яго пенсія па інваліднасці ўсяго 270 рублёў. Яго лічаць адным з арганізатараў акцый.

У пратаколах напісана, што святар выкрыкваў лозунгі ў мегафон, хаця такога не было, кажа айцец Вікенцій:

– Мяне, бачу, прылічылі да аднаго з лідараў, як усіх, хто стаяў на прыступках, яны лічыцца ў іх за лідараў. Першы суд калі быў, то мяне таксама хацелі забраць на суткі, бо тады мяне судзілі ў адзін дзень з Аленай Талстой. Алену, як вядома, забралі адразу з суда. А мяне меркавалі, але я быў у святарскім адзенні, і былі ж на судзе карэспандэнты.

Святар чакае новых позваў за 20-21 і 29-га. Паводле святара Вікенція Кавалькова, самае цяжкае тое, што бяда на парозе не паяднала грамадства. Паслугачы рэжыму так і не зразумелі, што страта незалежнасці не лепшым чынам адаб’ецца і на іх лесах. Калабаранты заўжды на другіх ці трэціх ролях.

Беларускае Радыё Рацыя


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя