Кампанія by_help сабрала ўжо больш за 15 тысяч даляраў

Кампанія by_help сабрала ўжо больш за 15 тысяч даляраў


Больш за 15 тысяч даляраў ахвяраванняў сабралі актывісты грамадзянскай кампаніі by_help.

Гэтыя сродкі пойдуць на пагашэнне штрафаў грамадзянам, якіх пакаралі за ўдзел у акцыях у абарону незалежнасці.

Адзін з ініцыятараў кампаніі by_help Андрэй Стрыжак гаворыць, што ў зборы грошай удзельнічаюць як грамадзяне Беларусі, так і беларусы замежжа.

– Калі казаць пра тое, якая геаграфія, то можна сказаць так: мы гэтым разам выкарысталі два асноўныя інструменты, якія дазваляюць нам з’акумуляваць грошы – гэта пляцоўка MolaMola і ўнутраны файндрайзер Фэйсбука. Файндрайзер больш выкарыстоўваецца замежнымі беларусамі. MolaMola – толькі беларусамі з Беларусі, бо там можна выкарыстоўваць толькі беларускія карткі. Можна сказаць, што зноў 50 на 50, як і ў 2010 годзе. Людзі з-за мяжы, нашы беларусы і тыя, хто падтрымлівае Беларусь, і беларусы Беларусі сабралі прыблізна аднолькава.

Кампанія by_help працягвае збор сродкаў на некалькіх платформах. Агульная сума штрафаў, якімі пакаралі грамадзянаў цягам снежаньскіх акцый, перавышае 30 тысяч даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя