Аксана Колб: „Новы Час” карыстаецца любым шанцам паказаць, што гэта за суды

Аксана Колб: „Новы Час” карыстаецца любым шанцам паказаць, што гэта за суды


Суд над журналісткай выдання „Новы Час” Дзіянай Серадзюк, які пачаўся на мінулым тыдні, яшчэ не скончыўся.

Судовае пасяджэнне выявіла шэраг неадпаведнасцяў у паказаннях сведкаў, у прыватнасці, сведка з АМАПу Віталь Івашоў казаў, што дакладна бачыў журналістку на акцыі 20-га снежня за Незалежнасць, у той час як усе іншыя сведчанні, у тым ліку і дакументы, гавораць адваротнае — Серадзюк на акцыі не было, паколькі яна знаходзілася зусім у іншым раёне Менска. Справа адпраўлена на дапрацоўку, у тым ліку дзякуючы якаснай абароне адваката.

„Новы Час” амаль заўсёды карыстаецца ў судах паслугамі адвакатаў, які ў гэтым сэнс, тлумачыць галоўная рэдактарка газеты Аксана Колб:

– Мы ведаем, у якой краіне жывем. Ведаем, што можа быць, як выносяцца прысуды. Але мы ўсё ж такі хочам скарыстацца любым шанцам паказаць найперш, што гэта за суды. Калі мы замаўляем паслугі адваката, мы не ведаем, чым скончыцца працэс. Але хаця б здолеем паказаць, што гэты працэс, як кажуць, „сшыты белымі ніткамі”. Так, часам нам удаецца выйграваць.

Газета „Новы Час” і надалей будзе бараніць свае правы ў судах з дапамогай адвакатаў. Кваліфікаваная дапамога юрыста можа лягчэй раскрыць часам яўныя неадпаведнасці у судах.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота БАЖ



Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя