«Янка Купала» выйдзе ў пракат толькі ў верасні

«Янка Купала» выйдзе ў пракат толькі ў верасні


Нацыянальны фільм «Янка Купала» планавалі прэзентаваць 17 снежня, потым перанеслі прэм’еру на канец снежня, а зараз стала вядома наконт прэм’еры ажно ў верасні.

Ва ўсялякім разе, як паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Менску кіраўніца аддзела рэпертуарнага прагназавання і планавання «Кінавідэапракату» Вольга Багаварава, на гэты восеньскі месяц плануецца выхад стужкі ў шырокі пракат.

Затое ўжо праз пару месяцаў у кінатэатрах з’явіцца фільм паводле кніг Людмілы Рублеўскай пра авантурыста Пранціша Вырвіча:

– В 2020 годзе ўжо «Аванцюра Пранцішка Вырвіча» выйдзе 19 сакавіка. Спачатку ён выйдзе як кінаверсія, у яго будзе 90 хвілін. І ў далейшым будзе зроблены чатырохсерыйны такі тэлевізійны гульнявы фільм. У другой палове верасня выйдзе «Янка Купала», будзе шмат анімацыі і дакументальных карцін.

Паводле Вольгі Багаваравай, калі ў 2018 годзе ў беларускі пракат выйшла 85 айчынных фільмаў, то ў 2019-м іх было ўжо 115. З іх 44 – дакументальныя і 61 анімацыйная стужка.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя