Беларусы адзначаюць Шчодры вечар

Беларусы адзначаюць Шчодры вечар


На календары народнае свята – Шчодры вечар альбо Шчодрык, Багатая куцця.

Як пісаў беларускі этнограф Яўхім Карскі, сама назва сведчыць пра тое, што ў гэты дзень вячэра шчодрая на стравы, пераважна з мяса, у адрозненне ад поснай куцці на Каляды.

Да 1918 года Шчодры вечар беларусы адзначалі 31 снежня, акурат перад Новым годам. Усё змянілася пасля каляндарнай рэформы, кажа гісторык Ганна Колб:

– Жылі па старым юліянскім календары, які ў XVI стагоддзі быў прызнаны астраномамі як памылковы. І ў Еўропе пачалі жыць па новым грыгарыянскім календары, які ўвёў Рыгор ХІІІ. Год мае розную працягласць дзён, і паступова ўзнікла розніца ў датах. У 1917 годзе ў краінах Еўропы і Расеі розніца ў датах складала аж цэлых 13 дзён. У 1918 годзе, калі ўжо бальшавікі прыйшлі да ўлады, быў уведзены новы грыгарыянскі каляндар.

Асаблівае месца ў Шчодры вечар адводзілася варажбе і прыкметам. Раней верылі, што ў гэты дзень свет знаходзіцца ў такім стане, калі даведацца можна пра будучае і прадказанні дакладныя, як не ў адзін іншы дзень.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя