be

Навіны

31.01 у Варшаве — спектакль паводле казак Караткевіча

2026-01-24 13:13

31.01 у Варшаве — спектакль паводле казак Караткевіча У пастаноўцы, якая пройдзе ў Варшаве 31-га студзеня Алена Баярава і Васіль Дранько-Майсюк разыгрываюць як класічныя казкі класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, так і малавядомыя, але не меней цікавыя.«Сярод персанажаў — Дзівы аднавокія, чэрці, татара-манголы, гіганцкія пчолы ды іншыя... Болей »

“Стральцоўскі фэст” прызямліцца ў Варшаве

2026-01-24 12:58

“Стральцоўскі фэст” прызямліцца ў Варшаве 13–15 лютага ў памяшканні варшаўскага Музея Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) адбудзецца Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. Запачаткаваны ў 2012-м у Менску, апошнія чатыры гады фэст праходзіў у Вільні, але сёлета вырашыў звярнуцца да новай глядацкай аўдыторыі.Сярод... Болей »

Стварылі сайт-архіў з перакладамі Васіля Сёмухі

2026-01-23 13:32

Стварылі сайт-архіў з перакладамі Васіля Сёмухі У сеціве з’явілася адмысловая інтэрнэт-старонка, прысвечаная творчай спадчыне знакамітага беларускага перакладчыка Васіля Сёмухі (1936–2019) — Vasilsiomucha.com. Электронны архіў перакладаў даступны для бясплатнага некамерцыйнага спампоўвання і чытання.Васіль Сёмуха — адзін з найвялікшых перакладчыкаў... Болей »

Мы аддалі ў друк чарговую кнігу

2026-01-21 22:17

Мы аддалі ў друк чарговую кнігу Ужо напрыканцы лютага 2026 г. выйдзе новая манаграфія Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў Латвіі (1918—1945 гг.)» Дадзеная навуковая манаграфія з’яўляецца плёнам шматгадовай працы даследчыка ў архівах і бібліятэках Беларусі, ЗША, Латвіі, Літвы, Германіі, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Эстоніі. У кнізе ўсебакова разглядаецца... Болей »

“Кніга пра Вольных купалаўцаў – гэта архіў, адкладзены да часу”

2026-01-21 15:20

“Кніга пра Вольных купалаўцаў – гэта архіў, адкладзены да часу” У выдавецтве Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне выйшла кніга тэатразнаўцы Ірыны Лаппо «Wolni Kupałowcy. Teatr narodowy na wygnaniu», прысвечаная гісторыі Вольных купалаўцаў пасля 2020 года. Даследаванне разглядае досвед беларускага тэатра ў выгнанні: разрыў з дзяржаўнай інстытуцыяй і фармаванне... Болей »

Пракуратура распавяла, чаму ўнесла кнігу пра БНР у спіс забароненых да распаўсюду

2026-01-21 10:14

Пракуратура распавяла, чаму ўнесла кнігу пра БНР у спіс забароненых да распаўсюду Як паведамляе сайт Праваабарончага цэнтру Вясна, пракуратура распавяла, чаму ўнесла кнігу пра БНР у спіс забароненых да распаўсюду.Сцвярджаецца, што кніга Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918-1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці» супярэчыць палажэнням дырэктывы Лукашэнкі аб ідэалогіі... Болей »

Наста Рагатко і яе кніга «Носи с собой». Пра Ціханоўскую без прыўкрас, беларускае балота і ціск Расеі на мозг

2026-01-20 20:26

Наста Рагатко і яе кніга «Носи с собой». Пра Ціханоўскую без прыўкрас, беларускае балота і ціск Расеі на мозг У новым праекце «Канапа» са Зьмітром Гурневічам Наста Рагатко і яе кніга «Носи с собой» — мастацкі тэкст, які ўвесь час прымушае спытаць: «А гэта пра каго?». Наста была галоўнай рэдактаркай «Куку.org», працавала ў камандзе Ціханоўскай, потым сышла і напісала кнігу.  У размове пра працу ў офісе Ціханоўскай... Болей »

Выйшлі трэцяя і чацвёртая часткі сагі “Silva Rerum”

2026-01-16 14:34

Выйшлі трэцяя і чацвёртая часткі сагі “Silva Rerum” Выдавецтва Vesna Books выпусціла з друку заключныя часткі гістарычнай тэтралогіі «Silva Rerum» Крысціны Сабаляўскайце. Пераклад з літоўскай мовы, як і першых дзвюх кніг, здзейсніў Сяргей Шупа. Кнігі ўжо можна купіць праз сайт Knihauka. com і ў кнігарні ў Варшаве, а таксама шукайце на Allegro.«Silva Rerum... Болей »

Людміла Рублеўская напісала кнігу падарожных эсэ

2026-01-16 14:15

Людміла Рублеўская напісала кнігу падарожных эсэ Выдавецтва «Беларусь» у канцы 2025 году выпусціла з друку нон-фікшн кнігу пісьменніцы Людмілы Рублеўскай «Пісьменніцкія вандроўкі». Навінка ўяўляе сабой зборнік падарожных эсэ і разам з тым можа служыць даведнікам у вандроўках па Беларусі.«Гатычны млын у Пагосце, дарога, брукаваная трылінкай, сядзіба... Болей »

Прэзентацыя кнігі пра Крэва і ваколіцы — 22 студзеня

2026-01-16 12:03

Прэзентацыя кнігі пра Крэва і ваколіцы — 22 студзеня У межах кіналекторыю “Кіно і кніга” кнігарня “Акадэмкніга” запрашае на прэзентацыю зборніка навуковых артыкулаў “Крэва і акруга: гісторыя, археалогія, культурная спадчына” з удзелам дырэктара Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Вадзіма Лакізы. Сустрэчу, якая пройдзе 22 студзеня а 19 гадзіне ў кінатэатры... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 | fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org