Па Падляшшы праехаў цягнік святочнай дапамогі

Па Падляшшы праехаў цягнік святочнай дапамогі


Цягнік з нагоды 28 „Вялікага аркестра святочнай дапамогі” праехаў па Падляшшы. На канцавой станцыі ўсе сабраліся каля супольнага вогнішча і смажылі кілбаскі.

Сёлета траса пралягала з Беластока да Кнышына. Але традыцыйнай была атмасфера: у цягніку грала музыка, было шмат сем’яў з малымі дзецьмі, якія ехалі на пікнік.

Колькасць пасажыраў святочнага цягніка падлічыў адзін з арганізатараў „Вялікага аркестра святочнай дапамогі” Марцін Врубель:

– Плюс-мінус у два разы больш людзей, чым у мінулым годзе. У мінулым годзе было каля 200. У гэтым годзе мы раздалі больш за 360 білетаў і малі б яшчэ раздаваць. Думаю, што каля 400 асобаў. Мы вельмі задаволеныя. Магчыма мы не былі падрыхтаваныя, бо ў мінулым годзе быў большы цягнік, мы маглі прайсці праз увесь састаў, а ў гэтым не. З аднаго боку можа трохі цесна, а з другога большая падтрымка для „Вялікага аркестра святочнай дапамогі” і гэта вельмі цешыць. Ёсць плюсы і мінусы, гэтым разам плюсам была большая падтрымка.

Штогадовая акцыя становіцца больш папулярнай. Арганізатары плануюць на наступны год павялічыць склад цягніка. У вечары на Рынку Касцюшкі ў Беластоку прайшоў канцэрт у рамках 28 Фіналу „Вялікага аркестра святочнай дапамогі”. Гэта папулярная ў Польшчы дабрачынная акцыя. Сабраныя сродкі сёлета пойдуць на медычнае абсталяванне для дзіцячых шпіталяў.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя