Арлова аштрафавалі за чытанне літаратурнага твора


Сёння ў судзе Ленінскага раёна г.Мінска вынеслі прысуд сябру Рады і аднаму з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Ўладзіміру Арлову. На акцыі, якая адбылася 8 снежня, пісьменнік чытаў сваё эсэ «Незалежнасць - гэта...», якое напісана ў 1990 годзе і перакладзенае на некалькі моў свету.
 
Арлоў заявіў хадайніцтва аб правядзенні працэсу па-беларуску. Хадайніцтва суддзя Кісляк задаволіў. Але наступнае хадайніцтва пісьменніка аб заяўленні сведкам Лявона Баршчэўскага суддзя адхіліў. Даючы тлумачэнні, Арлоў прачытаў сваё эсэ «Незалежнасць - гэта…».

Вынік суда - 20 базавых велічынь штрафу (540 беларускіх рублёў).
Сведкі-міліцыянты па справе Арлова - Раман Герасімовіч і Андрэй Штоп.

Пасля суда Арлоў пачаставаў прысутных сушкамі, якія ўзяў з сабой, «рыхтуючыся да горшага».

Беларускі ПЭН-цэнтр

Крыніца: Беларускі ПЭН-цэнтр