- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шмат сяброў і актывістаў сабраліся 27 лістапада на талаку на менскай сядзібе ТБМ, каб упарадкаваць і адвезці на перазахаванне рэчы Таварыства беларускай мовы, мэблю, кнігі да тых часоў, пакуль можна будзе працягнуць дзейнасць у новых умовах. Развітанне з сядзібай ТБМ на вул. Румянцава, 13 нагадала пра лепшыя часы дзейнасці арганізацыі - сходы, сустрэчы з пісьменнікамі, шматлікія імпрэзы: канцэрты, гістарычныя лекцыі і прагляд фільмаў, тапанімічныя семінары, моўныя канферэнцыі, прэзентацыі кніг. І яшчэ пра тое, што мы - адзіная сям'я. Пры пераездзе на новае месца жыхарства сям'я не губляецца, а застаецца сям'ёй. Той, хто прыйшоў сённня на талаку ў сядзібу ТБМ, адчуў, што калісьці пераймаў досвед, веды і традыцыі, любоў да Беларусі, ад тытанаў духу і геніяў нацыі - Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна, Радзіма Гарэцкага, Анатоля Грыцкевіча, Леаніда Лыча, Вольгі Іпатавай і іншых, якія прамаўлялі ў гэтай сядзібе. Праводзіў заняткі гістарычнай школы ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў, выступаў прафесар Алесь Краўцэвіч. Тут гучалі спевы Алега Хаменкі, Змітра Вайцюшкевіча, Сяржука Доўгушава, Таццяны Грыневіч, Эдуарда Акуліна і іншых таленавітых артыстаў і музыкаў.