- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэдакцыя газеты “НАШ Магілёў” распачала сваю працу ў лістападзе 2006 года. Першапачаткова яна складалася з актывістаў розных грамадскіх аб’яднанняў горада. Пазней, гэта ўжо былі незалежныя журналісты. Ад 2006 года калектыў рэдакцыі выдаў 73 папяровых нумары газеты. Два нумары выдання ў канцы 2006 года і пачатку 2007 года былі цалкам канфіскаваныя супрацоўнікамі міліцыі. Рэдактар газеты атрымаў афіцыйнае папярэджанне з пракуратуры. Падчас распаўсюду выдання на вуліцах горада актывісты неаднаразова затрымліваліся. Газеты, якія былі пры іх, канфіскоўваліся.