- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вецер дзьмуў з дажджом і лятучым лісцем, удоўж і ўпоперак дарогі, пранізліва няўтульны, такі, які звычайна дзьме, віхруе ў гэтых краях позняй восенню. Але калі пачаліся лугавыя лагчыны ды ляшчынавыя пагоркі Нальшанскай зямлі, вецер стаў сціхаць, далягляд праясняцца, як праясняўся ён амаль заўсёды, колькі ездзіў Стась па гэтай старой дарозе на Вільню. Тут вышэй было. Бліжэй да неба. Тут святлеў не толькі далягляд, святлела ў Стася на душы — і ўзнікала адчуванне, якога не ставала яму ні ў Менску, ні ў іншых блізкіх і далёкіх месцах, дзе даводзілася бываць: адчуванне яснасці жыцця. Тут яно нічым не зацямнялася і нікім не заблытвалася. Вось дарога, вось ты на дарозе — і трэба проста йсці. (фрагмент)