- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вясна 1863 году была найбольш насычана на падзеі ў паўстанні Каліноўскага. Самаадданая барацьба, гераічнасць і перакананасць касінераў на поўную моц сышлася з рэпрэсіўнай машынай царскага ўраду - жорсткім і цынічным вайскова-адміністрацыйным апаратам Мураўёва-вешальніка, які прывёў на падаўленне паўстання амаль усе вайсковыя рэзервы імперыі. Гэта быў вырашальны момант, з якога пачалася трагічная развязка нацыянальна-вызвольнага ўздыму. Але тады ж, у агоніі і пакутах, была да канца сфармавана Беларуская ідэя Каліноўскага - ягоная мара пра вольную краіну з роўнымі і годнымі грамадзянамі, што жывуць паводле законаў, а не ўказаў. Першыя атрады паўстанцаў з'явіліся на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў студзені-лютым 1863 году.