- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сучаснае выданьне газэты “Мужыцкая праўда” гэта адна з форм сьвяткаваньня 150-гадовага юбілею Паўстаньня Каліноўскага на Берасьцейшчыне. Мясцовыя актывісты вырашылі, што гэта будзе вельмі вымоўны й сымбалічны спосаб ушанаваньня гістарычнай гадавіны Паўстаньня 1863 году. Берасьцейскія актывісты аднавілі выданьне першай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газэты на беларускай мове. У пэрыяд з 1862 па 63 год выйшла 7 нумароў, апошні зь якіх пабачыў сьвет ужо падчас паўстаньня.