be

Мудроў Вінцэсь

Мудроў Вінцэсь

Мудроў Вінцэсь (11.09.1953, Полацак), беларускі літаратар і журналіст, актыўны ўдзельнік руху самвыдату ў 1970-1980-я, крытык камуністычнай нацыянальнай папітыкі, цярпеў ад перасьледаў з боку КГБ.

Дзяцінства і юнацтва М., сын савецкага афіцэра (расейца па нацыянальнасьці), правёў на радзіме маці ў Беларусі. У старэйшых клясах сярэдняй школы № 2 Наваполацку ён ужо быў вядомы ў моладзевым асяродку як чалавек, што крытычна ставіўся да савецкае рэчаіснасьці і адчуваў у сувязі з гэтым ціск з боку адміністрацыі, непасрэднай прычынай для якога паслужыла вывешваньне на школьнай дошцы аб'яваў праграмаў передачаў «Голаса Амэрыкі», «Радыё Саабода» і іншых заходніх радыёстанцыяў. .

У пэрыяд вучобы ў Наваполацкім політэхнічным інстытуце стаў ініцыятарам выданьня рукапіснага літаратурна-мастацкага часопісу «Блакітны ліхтар». Разам з групай аднадумцаў (Валеры Шлыкаў, Анатоль Рыбікаў, Андрэй Грабаў і інш.) выпусьціў у 1971-1974 15 нумароў часопіса. Нумар, цалкам падрыхтаваны М., зьмяшчаў ягоныя меркаваньні па праблеме беларускай мовы і яе пэрспэктываў ва ўмовах СССР. Поруч з чыста літаратурнымі матэрыяламі ў часопісе пастаянна зьмяшчаліся публіцыстычныя творы, дзе крытыкавалася праводзімая ў Беларусі палітыка русіфікацыі. У адным са сваіх вершаў М. параўнаў беларусаў са зьніклым народам этрускаў. .

Часопіс паступова павялічыў лік аўтараў і акрамя Полацку і Наваполацку дастаткова шырока чытаўся і меў рэзананс у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце і іншых менскіх вышэйшых установах. У 1974 на сьлед часопісу выйшаў КГБ. У вачох гэтае інстытуцыі ўяўляла грамадзкую небясьпеку ўжо сама беларуская мова моладзевага альманаху, які выходзіў у «інтэрнацыянальным сацыялістычным горадзе», у якасьці якога Наваполацак паказваўся афіцыйнай прапагандай. Усе нумары «Блакітнага ліхтара» былі канфіскаваныя. З М. і інш. выдаўцамі былі праведзеныя «прафіляктычныя гутаркі», у выніку чаго выпуск часопіса прыпыніўся. .

У 1976 М. скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут. Па прычыне палітычнай ненадзейнасьці яму было адмоўлена ў прыёме на працу на Наваполацкі завод «Вымяральнік», які належаў да ліку «абаронных» прадпрыемстваў. .

У другой палове 1970-1980-х М. актыўна займаўся капіяваньнем і распаўсюджваньнем забароненай у СССР літаратуры, у прыватнасьці, твораў М.Булгакава «Ракавыя яйкі» і «Сабачае сэрца». Асаблівае месца ў гэтай дзейнасьці займала нелегальнае распаўсюджваньне недаступных беларускаму чытачу навуковых і публіцыстычных матэрыялаў нацыянальнага характару: «Расейска-крыўскага (беларускага) слоўніка» В.Ластоўскага, беларускага часопіса «Крывіч»; антыкамуністычных вершаў і паэмаў вязьня ГУЛАГу паэткі Ларысы Геніюш. М. наведваў Л.Геніюш у яе доме ў Зэльве Гарадзенскай вобл.; у 1983 удзельнічаў у пахаваньні паэткі, якое адбылося пад татальным кантролем КГБ. .

Працаваў на прадпрыемствах Наваполацку, а пасьля Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі РСФСР. Пастаянна адчуваў увагу КГБ. У 1986 супрацоўнікі КГБ падчас чарговай «прафіляктычнай гутракі» пагражалі выслаць М. зь Ямала-Нянецкай акругі за антысавецкую дзейнасьць. .

У канцы 1980-х М. вярнуўся ў Беларусь і цяпер жыве ў Наваполацку. Ён займае актыўную грамадзкую пазыцыю: з 1990 - сябра Беларускага Народнага Фронту, удзельнічае ў акцыях дэмакратычнай апазыцыі. З 1995 - карэспандэнт «Радыё Свабода» па Полацкім рэгіёне. Вядомы таксама як аўтар некалькіх кнігаў мастацкае прозы і перакладчык з альбанскае і расейскае моваў. Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтру. (Уладзімір Арлоў) .

Крыніца: Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991). Даведнік.

Мудроў Вінцэсь. Выданьні

Цітавец
epub

Цітавец

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

— Сляпая, гнятлівая цемра апанавала Бялград. Места як вымерла, і толькі на пляцы Тэразіе, дзе гарыць адзіны на ўвесь горад ліхтар, ды ля галоўнага вакзала ківаюцца постаці амерыканскіх ваяк. Янкі ледзь трымаюцца на нагах, гарлаюць п’яныя песні, і бялградcкія паліцэйскія, пабачыўшы заакіянскіх гуляк... Болей »

Дом творчасці
epub

Дом творчасці

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

За вокнамі з урачыстай павольнасцю праплылі гарадскія ўскраіны, аўтобус з’ехаў з магістралі і, страсянуўшыся на калдабане, пакаціў па гравійцы. Паабапал дарогі паўстаў непраглядны лес, і ў салоне стала прыцемна. Юрась паправіў гальштук, скасіў вока на вадзілу. Рабаціністы малец у кудлатай, як у басмача... Болей »

У Вільні
epub

У Вільні

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Пасля трэцяй «пары» Мішку перахапіў на інстытуцкім калідоры куратар і папрасіў адведаць аднагрупніка, які не прыходзіў на заняткі. І хаця хлопец меў іншыя планы, аднак мусіў, не заходзячы дадому, ехаць у перапоўненым аўтобусе на другі канец горада. Лёшка Рындзюк, так звалі аднагрупніка, здымаў пакой... Болей »

Тайна Пронінай сажалкі
epub

Тайна Пронінай сажалкі

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Душным летнім вечарам, прыкладна а 19-й гадзіне, з піўбара «Эрыдан», што сціпла прыляпіўся да ўскрайку гарадcкога парку, выйшлі двое мужчынаў. Адзін з іх, маленькі, чарнявы, апрануты ў пакамечаную вятроўку ды мышастага колеру нагавіцы, быў ніхто іншы, як намеснік галоўнага рэдактара мясцовай газеты «Мандрыкаўскі... Болей »

Танцпляцоўка
epub

Танцпляцоўка

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Танцпляцоўка ў Азярышчы, агароджаны сеткай майдан, месціцца адразу за Домам культуры. Да двух бакавых слупоў там прымацаваныя бляшаныя рэпрадуктары: па адным «радыст» Пецька Дадон круціць кружэлкі, а па другім абвяшчае «белы танец» і раз-пораз віншуе якую танцорку альбо танцора з днём нараджэння. Радыёрубка... Болей »

Жарт
epub

Жарт

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

— Ідзе! — шэпча Мішка Мазур, прыўзняўшы галаву. Па двары, прыпадаючы на левую нагу, тупае старая Задорыха з чацвёртага пад’езда. Страшэнна злая цётка. Аднойчы ёй выпадкова мячыкам стукнулі, дык паўдня галёкала ды абяцала мячык шылам прабіць. Мы сядзім за агароджай, які атачае дзіцячы садок. Агароджа... Болей »

Гарачым поўднем
epub

Гарачым поўднем

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Сонца ад самага ранку бязлітасна смажыла, і неба было як ніколі сінім. Такім сінім, што, здавалася, з-за небасхілу, прычым адразу з усіх бакоў, уздымалася цёмная хмара. Качар Цімох, які дагэтуль беспрытульна блукаў па двары, забіўся ў цянёк і згадваў учорашнюю залеву. Дождж сігануў такі густы і напорлівы... Болей »

Кажан
epub

Кажан

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Адвячоркам сядзім на беразе сажалкі і ўтрапёна пазіраем на пунсовы небасхіл. Кажаноў пакуль што не відно. Але яны, па сведчанні сябра, вось-вось павінны з’явіцца. Прастора поўніцца вечаровымі зыкамі. На ферме гудуць даільныя апараты; у клубе круцяць кіно, поўнячы паветра няўцямнай музыкай; у хлявах рыкаюць... Болей »

Драпежныя ветразі
epub

Драпежныя ветразі

Апавяданне з цытаваннем Вялікай Савецкай Энцыклапедыі і Аляксандра Грына
Мудроў Вінцэсь

Дзень сёння шары, няўтульны. Неба бруднага колеру, і па ім слізгаюць ашмоткі шызых хмар. Усю ноч ішоў дождж і толькі адранку суняўся, пакінуўшы па сабе вялікія, жоўтыя ад кветкавага пылку лужыны. Хмары ляцяць нізка, кранаючыся тэлевізійных антэн на дахах, і двор наш ад таго здаецца маленькім і няўтульным.... Болей »

Цёзкі
epub

Цёзкі

апавяданне
Мудроў Вінцэсь

Пасля сняданку Цімох зазірнуў на балкон. Чмялі зусім не звярталі на яго ўвагі. Поўзалі па сотах і раз за разам уздымаліся ў паветра ды некуды ляцелі. «Цікава паглядзець — як яны мёд збіраюць», — падумаў хлопец. Каля дома буяла канюшына, і калі Цімох выйшаў на паляну, заўважыў чмяля. Хлопец прысеў на... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org