- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ушанавалі памяць паэта Міхася Явара. 26 ліпеня пісьменнікі Лявон Вашко, Васіль Якавенка, Юрась Гумянюк і актывісты руху «За свабоду» ўшанавалі памяць паэта Міхася Явара. Яны наведалі вёскі Лунна, Мінявічы і Падбараны. У Мінявічах 26 ліпеня 1903 года з'явіўся на свет будучы паэт. У вёсцы дагэтуль захавалася хата, дзе жыў Міхась Явар і недалёка ад якой ён скончыў жыццё самагубствам. Побач з вёскаю на беразе Нёмана ляжыць памятны камень прысвечаны паэту. Каля яго актывісты зачыталі вершы паэта. У населеным пункце Лунна грамадскія актывісты наведалі вуліцу, названую імем Міхася Явара і высаджаную ў яго гонар яварамі. На магіле паэта ў вёсцы Падбараны былі ўскладзены кветкі і запалены свечы.