Мастацкая літаратура

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Publications
Для Міколы Кандратава паэзія – пошукі ісціны свету. У вершах ён спрабуе пераасэнсаваць мінулае і сённяшняе жыцце, абапіраючыся на духоўную спадчыну продкаў. Шчырасць і аптымізм, лірычнасць і задуменнасць, вера ў магчымасці дабра – рысы, уласцівыя творчасці аўтара. »»»
Вершы ў новай кнізе Аксаны Спрынчан вызначаюцца істотнасцю перажытай і ў той жа час лёгкай, у пэўным сэнсе летуценнай думкі, гарманічным спалучэннем традыцыйнага і наватарскага. Аўтарка пашырае арэал прысутнасці ў сучасным літаратурным жыцці візуальнай паэзіі і паэзіі імгненняў-вечнасці. »»»
Алесь Камоцкі прэзэнтаваў зборнік выбранага Алесь Камоцкі Новая кніга Алеся Камоцкага „Глыбіня дажджу” выйшла ў сьвет у выдавецтве „Мастацкая літаратура”. Яна прэзэнтуе лепшыя паэтычныя творы аўтара ад канца 1970‑х да нашых дзён: вершы, тэксты песень, пераклады розных аўтараў. Алесь Камоцкі адзначае, што ўпершыню за час творчай дзейнасьці да яго зьвярнуліся з прапановай выдаць ягоную кнігу — звычайна ўсё рабіў сам. 1 лістапада адбылася прэзэнтацыя зборніка[...] »»»
У сваёй першай кнізе “Вясна ў кароткім паліто...” аўтар параўноўвае каханне з порамі года. Гэта і вясна, калі нараджаецца пачуццё, і лета, калі яно развіваецца, і восень, калі згасае, і зіма, калі яго прыходзіцца чакаць. Але, як і ў прыродзе, у жыцці таксама бывае вясна зімой і зіма летам. Назіраючы за гэтым, паэт уступае ў барацьбу з лёсам за права штохвілінна жыць вясной. »»»
Малахоўскі Рагнед Юр’евіч - нарадзіўся ў 1984 годзе ў пасёлку Сяймчан Магаданскай вобласці. З 1987 года жыве ў Беларусі. Вучыцца ў БДЭУ. Займаецца спортам, піша музыку. Вершы друкаваліся ў калектыўных зборніках, часопісах “Полымя”, “Маладосць”, рэспубліканскіх газетах. Размерана стрыманая, без рэзкіх нежыццястойкіх наватарскіх хістанняў, без знаку самаўлюбёнасці і характэрнага для многіх маладых эгаізму, паэзія Рагнеда Малахоўскага – жыўлівая крыніца яго а[...] »»»
Наталля Барысаўна Кучмель нарадзілася 4 ліпеня 1964 года ў г. Мінску ў сям’і медыцынскіх работнікаў. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў 1981 г. паступіла на філалагічны факультэт БДУ. У 1986 г. атрымала дыплом аб вышэйшай адукацыі. Працавала карэктарам, стыльрэдактарам, перакладчыкам у навуковых выдавецтвах і перыядычных выданнях. У цяперашні час працуе карэктарам у РУП “Выдавецкі цэнтр БДУ”. Друкавалася ў супольным паэтычным зборніку “Літаратурны квар[...] »»»
Mindauh: The Beginning of Administration Ales Krautsevich The personalities and fates of country rulers are a theme popular with historians all over the world and Belarusian researchers are not an exception. Belarusian historians also have been working in this direction. Mindauh: The Beginning of Administration describes the activities of Mindauh, the first Grand Duke of Litva. The author contends that Navahradak invited Mindauh to rule the duchy for f[...] »»»
Алена Масла — аўтарка казак — спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, як шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Інтрыгуючыя назвы казак, займальны сюжэт, прытчавасць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі юнака, але і дарослага чалавека. »»»
Паэзія Аксаны Спрынчан асацыятыўна-філасофская. У творчасці паэтэсы гарманічна пераплятаюцца летуценне і драматычная калізія, пачуцціковасць і інтэлектуальнасць, тадыцыя і эксперымент. »»»
У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды. »»»
First   Previous   [1-8]   Next   Last