- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Макулатура Брудная і Прыўкрасная створана менавіта для таго, каб падкрэсьліць скрайнасьці Прыроды, двухбаковасьць чалавечага таленту й памкненьняў. Гэта спроба разглядзець дзень і ноч, каханьне і нянавісьць, клясычную прозу і экспэрымэнт як часткі й бакі адной манэты. Макулатура атрымалася як Янус і мае два твары. Адначасова яна ж апынулася самай дэмакратычнай рэччу ў нашай краіне, бо нікога не прымушае чытаць частку, якая яго не цікавіць. У чалавека заўсёды мусіць заставацца выбар: перавярнуць часопіс на іншы бок і чытаць Прыўкраснае альбо атрымаць асалоду толькі ад Бруднага. Час ідзе, і раней мы нават не спадзяваліся, што дакрочым да пятага нумару, але гэта не мяжа, а толькі пачатак, бо далей нас чакаюць неверагодныя нумары, тэмы, тэксты й ілюстрацыі, толькі вышэй і ніякіх лагодных кветачак. Мы застаемся непадцэнзурнным і вольным часопісам. Тое, да чаго мы ўжо прыйшлі, нягледзячы на ўсе цяжкасьці і фінансавыя праблемы, мы пачыналі групаю ў восем чалавек. Цяпер жа нас агулам, мастакоў і рэдактараў з вярстальнікам, ужо дваццаць. Каманда пашыраецца, і мы вельмі радыя і заўсёды чакаем новых творцаў.