- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская літаратура на вышыні, гэта лёгка бачна праз тэксты, якія мы цяпер ужо рэгулярна атрымліваем на скрыню. Нават болей: на Беларусі шмат пішуць, і ня толькі паэзію. Не, не зусім так, тут варта адзначыць, што літаратура, якая ствараецца маладым, сучасным пакаленьнем – дзёрзкая, свавольная, няхай месцамі сырая, але моцная, ганарлівая, амбітная. Літаратура, якая ідзе наперад і спрабуе не саступаць ніякім абставінам. І яшчэ: акрамя літаратуры, існуе цэлая гіерархія, цэлы сьвет выяўленчага мастацтва, які нібыта хаваецца, які наўмысна сышоў у маргінэз, сьвет, які добра пачуваецца ў цені. І тое, што ствараецца, што эвалюцыянуе ў галіне суплёту літаратуры й візіі – шчырае, экспэрымэнтальнае, эстэтычна прыгожае, хоць часам і належыць да “эстэтыкі пачварнага”. Усё гэта нас вельмі хвалюе, таму мы зь вялікім імпэтам і любоўю да творчасьці, ня спаўшы, ня еўшы, ня ведаючы адпачынку, стварылі новы нумар Макулатуры!